• Кажура Віктар. Паэтычныя забавы
  • Кажура Віктар. Паэтычныя забавы

    3.50 руб.

    0

    «Навучыцца пісаць вершы нельга. Іх трэба адчуваць. Іх трэба думаць.», -гэтае вядомае выказванне належыць таленавітаму беларускаму пісьменніку Алесю Пісьмянкову. Трэба умець знайсці слова. Самае патрэбнае. Самае важнае. Самае важкае.
    «Паэтычныя забавы» і разлічаны на тое, каб дапамагчы дзіцяці адшукаць гэтае Слова. А потым «падружыць» яго з іншымі ў вершаваным радку. І атрымаць закончаны вобраз.
    Разам з гэтым, абагаціць слоўнік маленькага творцы, развіць яго фантазію і здольнасць бачыць, адчуваць… і разумець тое, пра што гаворыцца ў вершы.
    Кніга адрасуецца ў першую чаргу дзецям малодшага школьнага ўзросту, іх бацькам і тым, каму матуліна слова — роднае.
    Жанр Вершы-загадкі
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 24
    Вокладка мяккая
    Памеры 146х238 мм
    ISBN 978-985-575-047-6


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

Мастак Валерыя Цыганкова

Прычына з’яўлення «Паэтычных забаў» і звычайная, і незвычайная: у нашай хаце заззялі адразу два сонейкі — спачатку нарадзілася ўнучка Ангелінка, а потым — унучак Цімошка. Цудоўных твораў для дзяцей шмат. На любы густ, на любы ўзрост. А хацелася, каб гэта было — маё, для ўнукаў, для Ангелінкі і Цімошкі. І з’явілася кніга. Пасля падумалася: чаму толькі маім унукам? Няхай будзе — усім! Чытайце, на радасць сябе і дзеткам! Бо гэтая кніга — найперш спроба простымі словамі паказаць маленькім чытачам і слухачам багацце і хараство роднай краіны, мілагучнасць роднай мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: