• Казкі вандроўніка: латышскія народныя казкі

    4.90 руб.

    0

    Ходзіць па свеце вандроўнік. Шмат цікавага пачуў і пабачыў ён за сваё доўгае жыццё. Колькі незвычайных гісторый ён ведае, колькі дзівосных казак!
    Гэтым разам наш вандроўнік падарожнічаў па прыгожай краіне Латвіі. А потым завітаў да беларускіх дзетак, каб апавесці ім мудрыя, займальныя, вясёлыя латышскія казкі.

    Жанр Казкі
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 71 с.:іл.
    Вокладка мяккая
    Памеры 197х240 мм
    ISBN 978-985-02-1801-8


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , , .

Кніга «Казкі вандроўніка: латышскія народныя казкі» з серыі «Казачны свет». Серыя заснавана ў 2007 годзе.

Распрацоўка серыі Аляксандра Царова
Укладанне і пераклад на беларускую мову Станіславы Умец
Мастак Марыя Каратаева

Кніга выдадзена пры фінансавай падтрымцы
LRS — Саюза пісьменнікаў Латвіі
SCCF — Фонда дзяржаўнай культуры

Добрыя лекі
Чарадзейныя дудачкі
Тры парады
Сярэдняя
Чорны Мікеліс
Пяцёра асілкаў
Бацькава спадчына
Як гусака дзялілі
Лясны Мішка і Мышка-гарэза
Стол у лесе
Каравай
Аздоба жыцця
Чароўная птушка
Кожны сам каваль свайго шчасця
Пан і цыган
Казка вандроўніка

Пан і цыган
Сцюдзёнаю зімой ехалі пан і цыган. Цыган у пана быў за фурмана. Захутаўся пан у вялікі кажух, а цыган — у рыбацкую сетку.
Сядзеў пан, сядзеў ды пачаў калець. Бачыць ён, што цыган падскоквае ды пасвіствае. Пытаецца яго пан:
— Гэй, фурман, ці не халодна табе?
— Ды не, — адказвае цыган.
— Як жа гэта так, што табе цёпла, а я ў кажуху калею? — дзівіцца пан.
— А так, — кажа цыган. — У ваш кажух сцюжа ўваходзіць, а выбрацца не можа. А ў мяне дык сцюжа як у сетку заскочыць, гэтак і выскачыць.
Падумаў пан і кажа:
— Гэй, цыган, давай мяняцца! Я дам табе кажух, а ты мне — сетку…

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)