• Кебіч Людміла. Дамінанты лёсу

    9.80 руб.

    0

    Твор вядомай беларускай пісьменніцы Л.А. Кебіч не пакіне абыякавым юнага чытача, зацікавіць не толькі сюжэтам пра юнацтва падлеткаў недалекага мінулага, але і шчырасцю, лірычнасцю і музычнасцю аповеда.

    Для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту.

    Жанр Аповесць
    Выдавецтва Бел. энцыклапедыя імя П. Броўкі
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 144
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 172х240 мм
    ISBN 978-985-11-0720-5

    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .

Урокі ў сям’і Ватулевічаў рыхтавалі ў самым вялікім з трох пакояў. За круглым сталом, раскладзеным эліпсам, у кожнага было сваё месца: Руслан сядзеў побач з мамай, насупраць таты, а Людмілка — побач з татам, насупраць мамы. Андрыянчык забаўляўся машынкамі на падлозе або прыладкоўваўся ля стала і маляваў алоўкамі каляровыя абстракцыі.

Тата звычайна пісаў планы да заняткаў па гісторыі і грамадазнаўстве, якія ён выкладаў у старэйшых класах. Маме акрамя планаў трэба было праверыць два вялікія стосы вучнёўскіх сшыткаў з хатнімі і класнымі заданнямі па матэматыцы і пісьме ў сваіх трэцякласнікаў. Бывала, мама прасіла Людмілку дапамагчы ёй праверыць пісьмовыя працы. Для ўзору яна давала дзяўчынцы сшытак з выдатнай адзнакай, і Людмілка, уяўляючы сябе дарослай сапраўднай настаўніцай, лёгка спраўлялася з адказным маміным даручэннем.

Водгукі


Чытач
Тамара Войтко
Март 18, 2019

Пустая книга. не имеет никаких художественных достоинств. Зачем люди берутся за такой пустой труд.

 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)