Пераклад зроблены паводле Imre Kertész, Sorstalanság, Berlin, Rowohlt Berlin Verlag GmbH, 1975.

Раман вугорскага пісьменніка Імрэ Кертэса “Страчаны лёс” (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі “жахаў” і “пекла канцлагераў”, як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі па-дзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца прыстасавацца да варункаў канцлагеру, асвоіцца з дадзеным яму лёсам. У 2002 годзе раман прынёс Кертэсу Нобелеўскую прэмію “за творчасць, у якой крохкасць асобы супрацьпастаўляецца варварскаму дэспатызму гісторыі”.


Вугорскі пісьменнік, аўтар аповесцяў, раманаў і эсэ, прысвечаных тэме ахвяраў Халакосту; лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2002 г. Нарадзіўся 9 лістапада 1929 г. у Будапешце ў габрэйскай сям’і, ва ўзросце 15 гадоў быў вязнем канцэнтрацыйных лагераў у Асвенціме і Бухенвальдзе. Раман «Страчаны лёс» (Sorstalanság, 1975) разам з пазнейшымі раманамі «Фіяска» (A kudarc, 1988) і «Кадыш па ненароджаным дзіцяці» (Kaddis a meg nem született gyermekért, 1990) складае так званую трылогію “людзей без лёсу”, у якой аўтар пераасэнсоўвае перажытае ў фашысцкіх канцлагерах. Амаль невядомы на постсавецкай прасторы, Кертэс стаўся заснавальнікам “лагернай тэмы” ў заходнееўрапейскіх краінах. Памёр 31 сакавіка 2016 года.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: