• Кім Чжун Хо alias Сяргей Прылуцкі. Патрыятызм для чайнікаў
  • Кім Чжун Хо alias Сяргей Прылуцкі. Патрыятызм для чайнікаў

    13.50 руб.

    0

    Новая кніга вершаў Кім Чжун Хо «Патрыятызм для чайнікаў» у перакладзе з паўночнакарэйскай мовы Сяргея Прылуцкага. Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае імя і прозвішча аўтара, ці гэта псеўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль невядома, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас, і на якім этапе ён быў завочна прысуджаны ўладамі КНДР да смяротнага пакарання. Кнігу складаюць раней невядомыя тэксты, а таксама вершы са зборнікаў «Міністэрства ўнутраных органаў», «Патрыятызм для чайнікаў», «Зеляней, магілка!» і «Жылы і мазалі».


    Жанр Паэзія
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 124
    Памеры 50×70 мм
    ISBN 978-609-814-774-2


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , .

Перастварыў з паўночнакарэйскай мовы Сяргей Прылуцкі

Сяргей Прылуцкі (псэўданім: Сірошка Пістончык; нарадзіўся ў 1980, Берасьце) — беларускі паэт, празаік, перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў, апошнія два гады жыве ў Кіеве.

Аўтар кніг вершаў “Дзевяностыя forever” (2008), «Герой эпохі стабільнасьці» (2014), «Патрыятызм для чайнікаў» (2016), «Далоў дарослых» (2017). Пад псеўданімам Пістончык выдаў кнігі прозы «Йопыты двух маладых нелюдзяў» (2009) (у суаўтарстве з Уласікам Смаркачом) і «Дэгенератыўны слоўнік» (2014). Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў і слэм-турніраў. Трохразовы фіналіст конкурсу маладых літаратараў, ладжанага Беларускім ПЭН-Цэнтрам, удзельнік шэрагу літаратурных фэстываляў у Беларусі і ў замежжы (Украіна, Летува, Польшча).

Беларускім аматарам паэзіі вядомы таксама ў іншай іпастасі — Сярожы Пістончыка, «рэальнага пацана з кілбаснага цэху». Вершы Сяргея Прылуцкага выходзілі ў пэрыядычным друку, перакладзены на некалькі эўрапейскіх моваў.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: