• Кіпель Зора. Дні аднаго жыцця…

    5.80 руб.

    0

    У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага мужа Вітаўта Кіпеля.

    Адрасуецца гісторыкам, культуролагам, мовазнаўцам, усім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай дыяспары за мяжой.

    Выдавецтва Зміцер Колас
    Год выдання 2010
    Колькасць старонак 936
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-6783-92-3


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , .

Дзёньнікі Зоры Кіпель, якія толькі што выйшлі з друку, зьяўляюцца, мабыць, першай спробай у беларускай прасторы паказаць хоць кавалачак айсбэргу, які можна пайменаваць «гісторыяй беларускай штодзённасьці». Зразумела, маецца на ўвазе гісторыя эміграцыйнай штодзённасьці, бо Зора Кіпель эмігравала зь Беларусі ў 1944 годзе, калі ёй было 17 гадоў, і пражыла на чужыне яшчэ амаль 60 (яна памерла у 2003 годзе).

Гісторыя заакіянскай штодзённасьці
https://www.svaboda.org/a/2163063.html

Зора нарадзілася ў сям’і менскіх інтэлігентаў у гады першай беларусізацыі. Яе маці Апалёнія працавала настаўніцай і была блізка знаёмая з Уладзіславаю Луцэвіч, жонкаю Купалы. Бацька, Лявон Савёнак, меў вядомасьць як здольны рэпарцёр і фэльетаніст, за што ў 1933-м атрымаў у якасьці ганарару тры гады Сыбіры.

Навуку Зора здабывала ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне, у Лювэнскім унівэрсытэце ў Бэльгіі й Ратгерскім у ЗША.

Там, у Амэрыцы, яна пражыла большую частку жыцьця. Там выйшла замуж за школьнага сябра, аднаго зь сёньняшніх лідэраў нашай эміграцыі Вітаўта Кіпеля. Там нарадзіла й выхавала беларусамі дачку Алесю й сына Юрку.

Сваім другім домам спадарыня Кіпель называла Нью-Ёрскую публічную бібліятэку, дзе працавала амаль чатыры дзесяцігодзьдзі. Дзякуючы ёй вельмі значна пашырыўся беларускі кнігазбор бібліятэкі, былі наладжаныя дзясяткі тэматычна зьвязаных зь Беларусьсю выставаў, сэмінараў і канфэрэнцый. Разам зь Вітаўтам Зора ўклала такія фундамэнтальныя кнігі як “Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе”, “Беларуская дзяржаўнасьць”, “Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе”. Яна колькі гадоў рэдагавала газэту “Беларус”. Зорынаму пяру належыць надрукаваны ў ЗША ангельскі пераклад беларускае вэрсіі знакамітай рыцарскай “Аповесьці пра Трышчана”.

Яе імя было з шэрагу тых, што служылі своеасаблівымі візытоўкамі Беларусі ў вольным сьвеце.

Ад пачатку 1990-х Зора і Вітаўт штогод прыяжджалі на Бацькаўшчыну. Мы шмат вандравалі разам па Беларусі, і ў гэтых паездках – у Полацку, Віцебску, Магілёве, Рэчыцы, Крычаве – Кіпелі заўсёды пачуваліся не гасьцямі, а гаспадарамі, ня раз даючы прыклад тым, хто ўсё жыцьцё жыве на сваёй зямлі, нібыта прыхадзень – ня ведаючы ні яе мовы, ні гісторыі, ні традыцыяў.

У адказ на мой віншавальны ліст з нагоды прыняцьця яе і Вітаўта ў ганаровыя сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў сп-ня Зора напісала: “ Мы ўсё сваё жыцьцё аддалі БЕЛАРУСКАСЬЦІ”. Яна мела права казаць так, магчыма, як ніхто іншы.

Цяпер у Беларусь зноў і зноў вяртаецца Зорына душа.
Уладзімер Арлоў, ІМЁНЫ СВАБОДЫ



Сяргей Шупа. Ад укладальніка
Уступ
Мая кароткая радаслоўная
Успаміны і публікацыі
Успаміны дзяцінства
Успаміны і публікацыі аб першых гадох эміграцыі ў Эўропе
Нямеччына
У Бэльгіі
Успаміны і публікацыі аб жыцьці й дзейнасьці ў ЗША
Успаміны і публікацыі 1990-х гадоў
Дзённікі
1978
1979
1980
1981
1982
1983
1984
1985
1986
1987
1988
1989
1990
1991
1992
1993
1994
1999

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)