• Блінец Андрэй. Клецкія бітвы
  • Блінец Андрэй. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады

    9.40 руб.

    0

    Гэтая кніга прысвечана дзвюм падзеям ваеннай гісторыі Беларусі, якія адбыліся ў розны час і мелі рознае значэнне.

    Разгром крымскіх татар 5 жніўня 1506 г. харугвамі войска ВКЛ пад камандаваннем князя Міхаіла Львовіча Глінскага стаў у пэўным cэнсе знакавай падзеяй пачатку XVI ст. Пра гэту перамогу добра ведалі сучаснікі, пра яе не забыліся нашчадкі.
    Бітва паміж шведскімі аддзеламі і расійска-ўкраінскім корпусам, якая адбылася 19 красавіка 1706 г., застаецца да сённяшняга часу малавядомым эпізодам Вялікай Паўночнай вайны. I гэта, нягледзячы на тое, што яна стала кульмінацыяй баявых дзеянняў у Наваградскім ваяводстве ў гэтым годзе.

    Аб'ядноўвае гэтыя розныя бітвы толькі месца, дзе яны адбыліся — старажытны горад Клецк…

    Жанр Навукова-папулярная літаратура
    Выдавецтва А. М. Янушкевіч
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 130
    Вокладка мяккая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-90346-5-7


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , .

Фрагмент кнігі на issuu.com

Гэтая кніга прысвечаная дзвюм падзеям ваеннай гісторыі нашай краіны. Дзвюм бітвам, якія адбыліся ў розны час і мелі рознае значэнне.
Разгром крымскіх татар пад Клецкам у 1506 г. харугвамі войска ВКЛ пад камандаваннем князя Міхаіла Львовіча Глінскага стаў у пэўным сэнсе знакавай падзеяй пачатку XVI ст. Пра гэту перамогу добра ведалі сучаснікі, пра яе не забыліся нашчадкі.
Бітва паміж шведскімі аддзеламі і расійска-ўкраінскім корпусам, якая адбылася 19 красавіка 1706 г., застаецца малавядомым эпізодам Паўночнай вайны. Нават спецыялісты мала што могуць пра яго сказаць.
Часткова такое адрознае стаўленне да гэтых падзей можна зразумець. У 1506 г. з паўднёвымі агрэсарамі біліся нашы продкі, у бітве вырашаўся лёс нашых зямель. Сваіх блізкіх чакалі з паходу ў Наваградку, Лідзе, Менску…
У 1706 г. на нашай тэрыторыі зводзілі рахункі паміж сабою больш моцныя і агрэсіўныя суседзі. Перамога, якую здабылі шведы, прынесла славу чужой зброі. Наўрад ці ў Менску, Ваўкавыску ці Слоніме моцна бедавалі з такой нагоды. Тым не менш, падзеі трохсотгадовай даўніны — таксама частка нашай гісторыі.
Аб’ядноўвае гэтыя розныя бітвы толькі месца, дзе яны адбыліся — старажытны горад Клецк. За сваю амаль 900-гадовую гісторыю ён перажыў не адну ваенную навалу. І ў 1506 г., і ў 1706 г. зацятыя бойкі ішлі на берагах невялікай балоцістай рачулкі Сільнай. Цяпер рэчкі няма, і яе назва нават не згадваецца ў падручніках гісторыі.
Як ураджэнец Клецка, я яшчэ са школьных гадоў чуў пра татарскіх наезнікаў і шведскіх жаўнераў. Жаданне разабрацца ў тых даўніх падзеях узнікла значна пазней. Дзве часткі гэтай кнігі пісаліся ў розныя гады. Спачатку нават не было намеру аб’ядноўваць іх пад адной вокладкай. Але ў рэшце рэшт кніга з’явілася на свет.
Спадзяюся, што яна стане маім сціплым унёскам у вывучэнне нашай мінуўшчыны, яе гераічных і трагічных старонак. Магчыма, падштурхне кагосьці да пошукаў і дыскусій. Шчыра спадзяюся, што мая праца не пакіне чытача абыякавым.
Хацелася б выказаць шчырую падзяку усім, без чыёй дапамогі гэтая кніга ніколі б не паўстала: Валерыю Пазднякову (Мінск) і Уладзіміру Гаўрышчуку (Масква), якія сталі першымі чытачамі і рэцэнзентамі яшчэ “сырога” рукапісу, Андрэю Катлярчуку (Стакгольм), які прадаставіў у распараджэнне аўтара шведскія крыніцы, Хокану Хенрыксану (Арэбра) — за перададзеныя матэрыялы і каштоўныя парады адносна падзей 1706 г., Алесю Лукавенкаву (Мінск) — за пераклады са шведскай мовы, Уладзіміру Канановічу (Клецк) — за магчымасць выкарыстаць некаторыя сабраныя ім звесткі, Міколу Волкаву (Мінск) — за прадастаўленыя фотаматэрыялы. Асобная падзяка за маральную падтрымку Анатолю Кірыку (Клецк) — найбольш уважліваму і цярпліваму слухачу, гато-ваму ўспрымаць самыя неверагодныя думкі і высновы.

Андрэй Блінец, красавік 2015 г.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: