Раман Клінава яскрава і дакладна перадае атмасферу гэтага месца. У гэтым памяшканні былой шклатары, акрамя пляшак і ўсяго пералічанага, ёсць яшчэ атмасфера. І яна атрымала сваё ўвасабленне — цяпер не толькі ў градусах, але і на паперы. ~Ірына Герасімовіч, naviny.by
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне…

Артур Клінаў — мастак, пісьменнік, выдавец, галоўны рэдактар часопіса “pARTisan”. З 2009 года працуе ў кіно (мастак фільмаў “Масакра” і “Hard Reboot”, рэж. Андрэй Кудзіненка). У 2011 годзе рэпрэзентаваў Беларусь на 54-й міжнародным біенале ў Венецыі. Аўтар кніг “Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца” (перакладзеная на нямецкую, польскую, шведскую, расейскую і венгерскую мовы), “Шалом. Ваенны раман” (перакладзеная на расейскую мову), “Шклатара” (2013).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: