
-
Колас Георгій. Карані міфаў
1.60 руб.
Няма ў наяўнасці
0
У сваёй кнізе вядомы крытык Г. Колас падсумоўвае матэрыял некаторых даследаванняў біяграфіі і творчасці Янкі Купалы, якімі ён займаўся з 50-х гадоў XX стагоддзя. На аснове гістарычных фактаў, архіўных і іншых пісьмовых крыніц праводзіцца аналіз няясных і спрэчных момантаў творчасці і біяграфіі беларускага класіка.Жанр Навукова-папулярнае выданне Выдавецтва БГАКЦ Год выдання 1998 Колькасць старонак 348 Вокладка мяккая Памеры 145х200 мм ISBN 985-6012-56-2
Няма ў наяўнасці
Кніга «Карані міфаў» прызначаееца выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў, усім, хто цікавіцца беларускай літаратурай.
Галоўная задача аўтара — настроіць чытача на самастойны пошук ісціны, не прымушаючы яго пасіўна верыць «навізне» сваіх адкрыццяў. Аўтар прымушае сам сябе быць перш за ўсё «добрасумленным вучнем» — навучыцца мысліць самастойна, праз супастаўленне гістарычных фактаў, праз аналіз «запісаў», без рытарычных воклічаў. Аўтар хоча задаваць мінуламу пытанні. Першым і галоўным суразмоўнікам для чытача павінен стаць сам Купала, але ж і Купалавы адказы на пытанні — не заўсёды ісціна, а толькі стымул да супастаўлення і аналізу (і зноў такі без рытарычных воклічаў).