

Няма такога хлопца ці дзяўчынкі, якія б не марылі быць чарадзеямі. А вось Кайтусь не проста марыць, ён рашуча збіраецца быць чарадзеем і робіцца ім. Яму дапамагаюць упартасць і вера ва ўласныя сілы. Але неспакойны характар і незвычайныя здольнасці Кайтуся чыняць нямала непарадку ў школе і ў яго роднай Варшаве.За хлопцам пачынаюць віжаваць як паліцэйскія, так і невядомыя чарадзейныя сілы. Да чаго гэта ўсё прывядзе? Да шматлікіх прыгодаў і разумення — перад тым, як што-небудзь зробіш, трэба сур'ёзна падумаць пра магчымыя вынікі.
Жанр | Аповець-казка |
Выдавецтва | Логвінаў |
Год выдання | 2012 |
Колькасць старонак | 281 |
Памеры | 145×215 мм |
ISBN | 978-985-562-024-3 |
Пераклад з польскай мовы Марына Шода
Ілюстрацыі Настассі Атраховіч
Януш Корчак (1878—1942) — вядомы педагог, пісьменнік, доктар. Насамрэч яго звалі Генрык Гольдшміт. Свой псеўданім ён узяў з твораў іншага польскага пісьменніка Юзэфа Крашэўскага. Усё сваё жыцьцё ён працаваў з дзецьмі-сіротамі і пісаў кніжкі для дзяцей і пра дзяцей. Толькі той, хто любіць дзяцей, лічыў Корчак, можа ад іх нешта патрабаваць, той, хто не любіць, і па галаве гладзіць не павінен. Ён не ідэалізаваў дзяцей, але кожны быў для яго каралём.