• Януш Корчак. Кароль Мацюсь Першы
  • Корчак Януш. Кароль Мацюсь Першы

    44.20 руб.

    0


    Лёс склаўся так, што маленькі Мацюсь атрымлівае ў спадчыну карону, каралеўства і разам з тым шмат дарослых праблемаў. Ён вучыцца разбірацца ў людзях, кіруе дзяржавай, ідзе на вайну як просты салдат і перамагае, падарожнічае па розных краінах, сябруе з каралём людажэраў і адвучвае яго есці людзей, праводзіць рэформы, якія дазваляюць дзецям рабіць усё, што яны захочуць. Але лёс склаўся так, што дарослым гэтыя рэформы не падабаюцца…


    Жанр Аповець-казка
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2012
    Колькасць старонак 332
    Памеры 145×215 мм
    ISBN 978-985-562-022-9


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , , .

Пераклад на беларускую мову Ядвігі Бяганскай, ілюстрацыі Настассі Атраховіч.

Друкуецца паводле Януш Корчак. Кароль Мацюсь Першы. Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве. Мінск: Юнацтва, 1998 (у новай рэдакцыі).

Януш Корчак (1878—1942) — вядомы педагог, пісьменнік, доктар. Насамрэч яго звалі Генрык Гольдшміт. Свой псеўданім ён узяў з твораў іншага польскага пісьменніка Юзэфа Крашэўскага. Усё сваё жыцьцё ён працаваў з дзецьмі-сіротамі і пісаў кніжкі для дзяцей і пра дзяцей. Толькі той, хто любіць дзяцей, лічыў Корчак, можа ад іх нешта патрабаваць, той, хто не любіць, і па галаве гладзіць не павінен. Ён не ідэалізаваў дзяцей, але кожны быў для яго каралём.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: