У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча “Трынаццаць дзён” уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых альбо тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па-іншаму, літаратура і мастацтва, калі яны сапраўдныя, падштурхоўваюць чалавека да храма. Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка.
Для шырокага кола чытачоў.

Паэт, празаік, бард. Нарадзіўся ў вёсцы Таўмачава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці 5 верасня 1961 года. У 1993 годзе ў выдавецтве “Тэхналогія” выйшла першая кніга вершаў “Плакун-трава”, у 1999 годзе — кніга вершаў “Зорныя ноты” (Бібліятэчка часопіса “Маладосць”). Анатоль Кудласевіч — укладальнік двух анталогіяў: “Анталогія беларускай эпітафіі” (“Ураджай”, 2000 г.) і “Анталогія беларускай пародыі” (“Ураджай”, 2001 г.). У выдавецтве Беларускага экзархату пад аўтарствам Анатоля Кудласевіча выйшла некалькі кніг пра святых паводле жыційнай літаратуры ў адаптаваным мастацкім пераказе для дзяцей: “Преподобный Сергий Радонежский Всея Руси чудотворец”, “Пророк Иоанн Предтеча и Креститель Господень” і інш. Проза Анатоля Кудласевіча друкавалася ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Беларусь”, у штотыднёвіку “ЛіМ” і інш.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: