• Куляшоў Аркадзь. Маё пасведчанне

    24.90 руб.

    0

    У кнігу народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914—1978) увайшлі яго лепшыя вершы, многія з якіх даўно сталі класікай беларускай літаратуры і вывучаюцца ў школе.

    Укладанне Віктара Шніпа

    Мастак Альгерд Малішэўскі

    Жанр Вершы
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2019
    Колькасць старонак 159
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 175х220х13 мм
    ISBN 978-985-02-1887-2

    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , .

«100 вершаў» — новая кніжная серыя выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Адметнасць кніг — цікавае мастацкае афармленне. Беларускія чытачы даўно прызвычаіліся, што зборнік вершаў — гэта прывабная вокладка і «сухія» чорна-белыя старонкі. У серыі «100 вершаў» вока цешаць шматлікія ілюстрацыі: на добрую паэзію не шкада і двух дзясяткаў каляровых старонак.

Што падштурхнула выдавецтва запачаткаваць новую серыю? Распавядае Віктар Шніп, укладальнік зборнікаў і галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»:

— Мы заўважылі, што фаліянты старонак на трыста, у якіх акрамя вершаў няма за што зачапіцца воку, не збіраюць патрэбныя бібліятэчныя заказы. А 200 — 300 асобнікаў для кнігарань выдаваць не выпадае. Кніжкі будуць вельмі дарагія і мала хто іх купіць. Таму мы і прыдумалі серыю «100 вершаў». Такая колькасць твораў можа змясціцца на 70 — 140 старонках. Звярнуліся ў Нацыянальны мастацкі музей з прапановай, каб гэтая серыя была нашым супольным праектам. Ідэю ў музеі падтрымалі. Мы аддаём рукапіс кнігі ў музей, і мастацтвазнаўцы вызначаюць, творы якіх мастакоў будуць добра пасаваць да вершаў.

Паводле Юліі Шпаковай, Звязда

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)