• Кумпфмюлер Міхаэль. Хараство жыцця

    8.05 руб.

    0

    Пераклад зроблены паводле выданьня: Kumpfmüller Michael. Die Herrlichkeit des Lebens. Köln: Kiepenheuer & Witsch, 2011.

    “Зусім імаверна, што хараство жыцьця прысутнічае вакол кожнага й ува ўсёй сваёй паўнаце, але па-за покрывам, у глыбіні, няяўна, вельмі далёка. Але яно тут, ні варожасьці, ні супраціву, ні глухаты няма. Як паклічаш яго слушным словам, слушным імем, яно адгукнецца. У гэтым сутнасьць чараўніцтва, якое не стварае, але кліча”. (Франц Кафка, “Дзёньнікі”, 1921 г.)

    Год 1923. Мюрыц. Хворы на сухоты Франц Кафка знаёміцца з Дорай Дыямант ды рашаецца на тое, што раней падавалася абсалютна немагчымым: выпраўляецца зь ёю ў Бэрлін, не запытаўшыся дазволу ў бацькі, жыве з жанчынай і, нягледзячы на гэта, працягвае пісаць. Дора застаецца зь ім да самай яго сьмерці ў 1924 годзе.
    Гэтыя рэальныя падзеі Міхаэль Кумпфмюлер выкарыстоўвае як нагоду для таго, каб расказаць пранізьлівую гісторыю пра жыцьцё й сьмерць. Ды яшчэ пра каханьне, якое хоць і ня можа адмяніць або адцягнуць сьмерць, але затое можа проста быць, і ягоная прысутнасьць у стане й апошнія дні напоўніць хараством жыцьця.

    Жанр Проза
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 130
    Вокладка Мяккая
    Памеры 125х205 мм
    ISBN 978-985-562-087-8

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , , , .

Ліставаньне паміж Францам Кафкам і Дорай Дыямант не захавалася. Дора Дыямант улетку 1924 году забрала з сабою ў Бэрлін дваццаць нататнікаў і 35 лістоў Кафкі, якія ў 1933 годзе падчас ператрусу кватэры былі канфіскаваныя гестапа ды з таго часу лічацца зьніклымі. Дора Дыямант да 1936 году жыла ў Нямеччыне й потым тры гады ў Савецкім Саюзе. Неўзабаве пасьля пачатку Другой Сусьветнай вайны яна эмігравала ў Англію, дзе ў жніўні 1952 году памерла ва ўзросьце 54 гадоў. Бацька Кафкі памёр у 1931, маці – у 1934 годзе. Сёстры Элі, Валі ды Отла, а таксама ягоная пляменьніца Ганна загінулі ў лягерах сьмерці Хэлмна ды Аўшвіц.

Я хацеў бы выказаць падзяку за крытычнае прачытаньне ды падтрымку падчас майго дасьледаваньня наступным асобам: прафэсару д-ру Пэтэру-Андрэ Альту (Свабодны ўнівэрсытэт Бэрліну), Каці Дыямант (Дзяржаўны ўнівэрсытэт Сан-Дыега), д-ру Гансу-Герду Коху (Бэрскі ўнівэрсытэт Вупэрталю), Герману Кумпфмюлеру, Штэфану Кумпфмюлеру, Маціясу Ляндвэру, Гэльзе Мальхоў, Оляфу Пэтэрзэну, д-ру Анэлі Рамсброк (Цэнтар дасьледаваньняў найноўшай гісторыі ў Патсдаме), прафэсару д-ру Кляўсу Вагэнбаху.


Міхаэль Кумпфмюлер нарадзіўся ў 1961 годзе ў Мюнхене. Жыве й працуе як вольны пісьменьнік у Бэрліне. Ягоны дэбютны раман “Hampels Fluchten” пра палітыку ды каханьне ў падзеленай Нямеччыне пабачыў сьвет у 2000 годзе й выклікаў бурныя дыскусіі.

У 2003 годзе выйшла другая кніга пад назвай “Durst”, напісаная паводле рэальнага крымінальнага здарэньня, у 2008 годзе — трэці раман “Nachricht an alle”, за які Міхаэль Кумпфмюлер атрымаў Прэмію імя Альфрэда Добліна.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)