• Кутузаў Максім. Князь-ваўкалак

    13.90 руб.

    38

    Людзі звычайна думаюць, што жыццё князя прыемнае і бесклапотнае. Аднак ці яно такое на самой справе? Ці можна назваць бесклапотным жыццё, калі пагроза варожага мяча і здрадніцкага кінжала заўсёды побач? Калі нельга быць упэўненым у тым, хто з’яўляецца сябрам, а хто толькі робіць выгляд?.. Ці можна назваць прыемным жыццё, калі ты ім не валодаеш? Калі ты не можаш зрабіць ніводнага кроку без згоды тваіх дарадчыкаў? Жыццё князя можа быць і вельмі цікавым ды насычаным, калі яму пашанцавала і ён нарадзіўся ваўкалакам. У гэтым выпадку перад ім адкрываюцца зусім іншыя магчыма­сці. Галоўнае — ведаць, як імі скарыстацца…

    Жанр фэнтэзі
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 276
    Памеры 127х200
    Вокладка мяккая
    ISBN 978-985-7140-50-3

    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , .

Мастачка — Надзея Макеева

«Ніхто не смеў называць яго па імені»: пра кнігу на «Нашай Ніве»
«Новая кніга за пяць хвілін: Максім Кутузаў»: пра кнігу ў часопісе «Культпрасвет»

Нарадзіўся ў Мінску ў 1995 годзе. Скончыў сталічную гімназію № 7. З’яўляецца студэнтам хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прымае актыўны ўдзел у разнастайных навуковых канферэнцыях (у тым ліку і ў міжнародных). Аўтар публікацый у навуковых выданнях. Валодае англійскай і нямецкай мовамі. Мае разрады па шахматах і настольным тэнісе. У 2013 годзе ўваходзіў у 20 найлепшых снукерыстаў Беларусі.

Водгукі


Чытач
Змiцер
Сентябрь 6, 2018

Гумар кнiгi як у Бiвiса i Батхеда. Абсалютна у кожным выпадку галоу́ны герой выбiрае самы нелагiчны шлях. У вогуле кнiга узроу́ня расейскага Ведуна. На мове такiх не было, i добра.
PS Выбачайце за трасянку.

Чытач
Наталля
Январь 14, 2018

Галоўны герой можа не спадабацца толькі чалавеку, у якога цалкам адсутнічае пачуццё гумару. Мне наадварот вельмі спадабалася, як аўтар паказвае ўнутраны свет героя. Паказвае, што ён звычайны чалавек, які можа палайдачнічаць і пабалавацца. Ніякага пафасу, дзе галоўны герой выглядаў бы бездакорным чалавекам, які ніколі не памыляцца. Я мяркую, што менавіта ў гэтым вялікая перавага гэтай кнігі над іншымі. Вельмі чакаю працягу. Цікава, калі ён будзе?

Чытач
Тутэйшы
Январь 4, 2018

Даволі цікавая кніга. Першая ў такім жанры, якая мае беларускае паходжанне. Таму ўсім, каму падабаецца такі жанр вельмі раю. Не пашкадуеце. Ёсць і гумар, і інтрыга, усё як мае быць.

Чытач
Зміцер
Ноябрь 24, 2017

Прыдуркаваты галоўны герой. Аніякай логікі. Шкадую, што купіў и прачытаў.

 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: