• Кутузаў Максім. Porta Nigra

    23.00 руб.

    17

     Вы ўпэўненыя, што немагчыма пабачыць мінулае? Што некаторыя значныя гістарычныя падзеі нельга аднавіць, а ісціна гэтак і застанецца назаўжды страчанай для чалавецтва? Так меркаваў і галоўны герой Аркадзь, беларускі дактарант, які накіраваўся ў Еўропу з мэтай працягнуць сваё навучанне. Але тыя незвычайныя падзеі, якія раз-пораз адбываюцца з ім падчас падарожжа, змушаюць маладога фізіка збочыць са шляху і зазірнуць за заслону гістарычных таямніцаў. Чым гэта можа скончыцца? Здаецца, чым заўгодна. Максім Кутузаў — аўтар двух дзясяткаў публікацый у англамоўных навуковых выданнях, у 2018 стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі «Еўракон–2018» з беларускім фэнтэзі «Князь-ваўкалак» у намінацыі «Крызаліс», у 2019 атрымаў ступень магістра фізіка-матэматычных навук.

    Жанр Раман
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2020
    Колькасць старонак 224
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 145х215 мм
    ISBN 978-985-7209-48-4

    У наяўнасці


    Тэгі: , , , , .Катэгорыі: , , , , .

Водгукі


Чытач
Жэўжык
Август 9, 2020

Рэдка чытаю сучасны белліт. Але сябра падараваў гэту кнігу. Кніга выглядае вельмі прывабна і я вырашыў неадкладна пазнаёміцца з самім творам, і не пашкадаваў. Напэўна, гэта лепшая кніга выдадзенная ў Беларусі з часоў Караткевіча. Аўтар паказвае сучасную праблематыку РБ з вельмі цікавага пункту гледжання.

Чытач
Ceверная звезда
Июль 12, 2020

Мне таксама спадабалася. Творчых поспехаў аўтару! Гэта першы твор яго, якi я прачытала. Спадзяюся, не апошнi))

Чытач
Наталля
Июль 2, 2020

Прачытала за два дні, настолькі хацелася даведацца, што ж будзе далей. Сапраўды ў кнізе ўздымаюцца вельмі важныя для нашай краіны пытанні. Вельмі добрая кніга

 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)