• Кёльмаер М. Дзяўчынка з напарсткам

    12.00 руб.

    10

     Галодная дзяўчынка прыходзіць у краму. Яна не разумее нічога з таго, што ёй кажуць, але на слове «паліцыя» пачынае крычаць. Хто яна і адкуль? Як завецца? «Йіца», – кажа яна, хоць ведае, што Йіца – гэта не імя. Пазней у прытулку яна сустрэне двух хлапчукоў: Шамхан з Арыянам такія ж нічыйныя дзеці, як і яна сама. Разам яны выправяцца шукаць сабе месца ў невядомым горадзе.
    У цэнтры ўвагі Міхаэля Кёльмаера такія базавыя тэмы, як цялеснасць, мова, повязі між людзьмі. «Дзяўчынка з напарсткам» – гэта аповед не толькі пра жыццё на задворках грамадства, але і пра чалавечае быццё наагул.

    Пераклад з нямецкай Iрыны Герасімовіч

    Жанр Раман
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 124
    Вокладка мяккая
    Памеры 127×200 мм
    ISBN 978-985-7140-74-9

    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

Гэтая гісторыя ўзрушае. Я ніколі не чытаў кніжку, захінаючы твар рукамі, а тут так было. ~Юра Дзівакоў-Душэўскі, рэжысэр

Не пытайцеся, пра які час і пра якую краіну вядзецца ў ёй гаворка, — гаворка вядзецца пра кожнага з нас. ~Ірына Глухава, перакладчыца, псіхатэрапеўтка

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Хардзе (Аўстрыя) на Бодэнскім Возеры. У выдавецтве «Ханзер» пабачылі свет яго раманы «Захад» (2007), «Мадалін» (2010), «Прыгоды Джоэля Гулякі» (2013) і інш., а ў апошнія гады — раманы «Два спадары на пляжы» (2014) і «Дзяўчынка з напарсткам» (2016), «Прыклад для жывёл» (вершы, 2017). Аўтар адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, да якіх у 2017 годзе дадаліся Літаратурная прэмія Фонду імя Конрада Адэнаўэра і Прэмія імя Мары Луізы Кашніц за свой творчы набытак.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: