
-
Лем Станіслаў. Непераможны
0
У кнігу выдатнага польскага фантаста Станіслава Лема ўвайшлі раман «Непараможны» і некалькі апавяданняў. У іх са звыклым пісьменніку майстэрствам паказаны складаныя ўзаемаадносіны чалавека і невядомых касмічных праяў. Героі С. Лема сутыкаюцца з жудаснымі і незразумелымі чалавечаму розуму загадкамі, якія хавае космас. Але насуперак усім цяжкасцям і нечаканасцям яны застаюцца людзьмі. Так і ў рамане, у якім вучоныя на караблі «Непераможны» выпраўляюцца на планету Рэгіс, каб высветліць, дзе, чаму і як знікла каманда зоркалёта «Кандор».Пераклад Анатоля Бутэвіча
Жанр Фантастыка Выдавецтва Літаратура і мастацтва Год выдання 2011 Колькасць старонак 256 Вокладка цвёрдая ISBN 978-985-6994-29-9
Непераможны. Пераклад: Анатоль Бутэвіч
Сябар. Пераклад: Анатоль Бутэвіч
Сто трыццаць сем секунд. Пераклад: Анатоль Бутэвіч
Цемра і цвіль. Пераклад: Анатоль Бутэвіч
Казка пра вылічальную машыну, якая з цмокам змагалася. Пераклад: Анатоль Бутэвіч
Выключная місія Станіслава Лема. Віктар Яневіч
Стані́слаў Лем (польск.: Stanisław Lem; 12 верасня 1921, Львоў — 27 сакавіка 2006, Кракаў) — польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг з пакалення калумбаў. Член Польскай АН у Кракаве (1994).
Лічыцца польскім пісьменнікам, творы якога перакладаюць найчасцей, а ў пэўныя часы быў найбольш чытаным неанглійскамоўным пісьменнікам навуковай фантастыкі. Значная частка яго пісьменніцкай працы займае філасофія і футуралогія, прысвечаных разважаннем на тэматыку тэхналогій, прыроды інтэлігенцыі, цяжкасцям у пераказе інфармацыі і ўзаемным паразуменні разумных істот, абмежаванасці чалавека і месцы чалавека ў Сусвеце.
Друкуецца з 1946. У шматлікіх творах у жанры навукова-філасофскай фантастыкі (раманы «Астранаўты», 1951; «Дзённік, знойдзены ў ваннай», «Салярыс», абодва 1961; «Голас Неба», 1968; «Насмарк», 1976; «Мір на зямлі», «Фіяска», абодва 1987, і інш.) разглядае ролю вынаходніцтваў у лёсе чалавецтва, узнімае праблемы маральнай адказнасці чалавека за вынікі сваіх дзеянняў. Аўтар дэтэкгыўнага («Следства», 1959) і аўтабіяграфічнага («Высокі замак», 1966) раманаў, зборнікаў навукова-фантастычных апавяданняў «Сезам» (1954), «Зорныя дзённікі» (1957), «Уварванне з Альдэбарана» (1959), «Кніга робатаў» (1961), «Казкі робатаў» (1964), «Кіберыяда», «Паляванне» (абодва 1965), «Апавяданні пра пілота Піркса» (1968), «Бяссонніца» (1971). Яго проза адметная драматызмам калізій, глыбокім псіхалагізмам, багаццем палітры камічнага. Аўтар літаратурных нарысаў.
Кнігі перакладаліся на 41 мову, агульны тыраж 27 млн асобнікаў. Уплыў Лема на сусветную навукова-фантастычную літаратуру крытыкі параўноўваюць з дзейнасцю такіх класікаў як Герберт Джордж Уэлс ці Олаф Стэплдон.