• Лідзія Савік. Пакліканыя
  • Лідзія Савік. Пакліканыя

    1.95 руб.

    0

    У кнізе аналізуюцца здабыткі беларускіх пісьменнікаў у далёкім замежжы. Чытач мае магчымасць глыбей пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэтаў Н. Арсенневай, У. Дудзіцкага, Я. Золака, Х. Ільляшэвіча, М. Кавыля, У. Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, М. Сяднёва.

    Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай паэзіяй, гісторыяй літаратуры і культуры.

    Выданне рэкамендаванае Вучонай Радаю Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

    Жанр Мемуары
    Выдавецтва Тэхналогія
    Год выдання 2001
    Колькасць старонак 478
    Памеры 146х220
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-458-037-7

    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , .

Ад аўтара

Вяртанне да вытокаў

“Жывем айчынай мы…” Наталля Арсенева

“Напярэймы жаданням” Уладзімір Дудзіцкі

“Песню нясём мы адну…” Хведар Ільляшэвіч

“Ты мая воля вячыстая” Янка Золак

“Калі ў сэрцы збудую храм” Міхась Кавыль

“Веру ў народ мой сьмелы” Уладзімір Клішэвіч

“І ты адтуль, мая вясна” Рыгор Крушына

“Жыву і дыхаю, мой Край, Табою…” Алесь Салавей

“Я прыйду з далёкае чыжыны…” Масей Сяднёў

Беларускі літаратуразнавец, крытык. Кандыдат філалагічных навук (1977). Акадэмік Міжнароднай АН Еўразіі (1995).

Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1974[3] г. Кірунак навуковай дзейнасці — праблемы развіцця беларускай літаратуры 20 ст. Атрымала дазвол на працу ў архівах КДБ, сабрала дакладныя звесткі пра лёс рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і празаікаў. Даследуе эмігранцкую беларускую літаратуру, збірала матэрыялы пра жыццё і дзейнасць вядомых беларусаў у Францыі, Германіі і ЗША.

Выдала творы рэпрэсаваных пісьменнікаў Я. Нёманскага «Творы» (1984), С. Баранавых «Новая дарога» (1989), Б. Мікуліча «Аповесць для сябе» (1993) і інш. Даследуе таксама эмігранцкую беларускую літаратуру. Апублікавала нарысы жыцця і творчасці Н. Арсенневай, М. Сяднёва, У. Дудзіцкага, Хв. Ільяшэвіча, У. Случанскага. Аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій пра творчасць сучасных аўтараў В. Быкава, Я. Брыля, І. Шамякіна, С. Грахоўскага, А. Марціновіча, А. Кудраўца, Я. Сіпакова, В. Карамазава, А. Жука, В. Іпатавай, М. Гіля, а таксама пайшоўшых з жыцця — І. Мележа, У. Караткевіча, А. Асіпенкі, Б. Сачанкі, Я. Скрыгана, Л. Геніюш.

Аўтар манаграфій «Адчуванне часу», «Пад мірным небам Бацькаўшчыны», «Каб не астыла цяпло зямлі», сааўтар кніг «Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20-30-х гадоў» (1985), «Сыны і пасынкі Беларусі» (1996), «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы» (2001), «Культура беларускага замежжа» і інш. Выдала кнігу «Космас беларуса: жыццяпіс Б. У. Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта» пра Б. Кіта — акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Аўтар шэрагу даследаванняў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, напрыклад «Пакліканыя: літаратура беларускага замежжа» (2001). Аўтар звыш 100 артыкулаў і рэцэнзій, 230 энцыклапедычных артыкулаў. Друкуецца на старонках рэспубліканскіх перыядычных выданняў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)