• Ліндэ Іда. Нябесны футбол

    5.00 руб.

    0

    Бацькi шведскай паэткi i пiсьменнiцы Iды Лiндэ – у мiнулым футбольныя трэнеры. І сама Iда з дзяцiнста займалася футболам, пакуль сур’ёзная траўма не прымусіла адмовіцца ад гульні. Пачынаючы з дэбютнага зборнiка вершаў «Споведзь дзяўчыны-машыны» (2006), футбол «прапiсаўся» ў яе творчасцi.
    «Нябесны футбол» – кніга аднаго верша. Фiласофска-лiрычныя радкі напiсаны ў падманлiва «дзiцячай» форме. Гэта разважанне пра складаныя сувязi памiж рознымi жыццёвымi досведамi – памiж дарослымi, якiя ўжо маюць уласныя «крылы», i дзецьмi, для якiх усё толькi пачынаецца.
    Пераклала са шведскай Наталля Паваляева.
    Жанр Паэзія
    Выдавецтва Янушкевіч
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 36
    Вага (г) 100
    Вокладка мяккая
    Памеры 145х200 мм
    ISBN ISBN 978-985-7165-66-7


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , .

Шведская паэтка, пiсьменнiца i перакладчыца. Нарадзiлася ў 1980 годзе ў горазде Умеа, цяпер жыве ў Стакгольме. Выкладае пiсьменнiцкае майстэрства ў старэйшай у Швецыi пiсьменнiцкай школе на востраве Біскупс-Арно.
Iда Лiндэ дэбютавала ў 2006 годзе зборнiкам вершаў «Споведзь дзяўчыны-машыны». Найбольш вядомыя яе кнігі прозы – «Калi я забуду цябе, стану я кiмсьцi iншым» (2009), «Тлумачэнне кахання» (2011), «Паехаць на поўнач, каб памерцi» (2014). Апошнi раман прынёс аўтарцы дзве прэстыжныя лiтаратурныя прэмii: Aftonbladets litteraturpris (2014) i Norrlands litteraturpris (2015).

У сакавiку 2018 года выйшаў новы раман Iды Лiндэ – «Мацi забойцы». Кніга ўжо атрымаў шэраг прыхільных водгукаў у найбуйнейшых газетах Швецыi.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: