Гэты дапаможнік сапраўды здольны зрабіць вывучэнне мовы цікавай. Пры чым аўтары прапаноўваюць вывучаць не акадэмічную мову, пабудаваную толькі на правілах, а жывую мову, сучасную, з рознымі лексічнымі варыяцыямі, слэнгавымі выразамі і нават сапраўднай беларускай лаянкай. ~ragna.by
Кнігу складаюць 20 урокаў на розныя тэмы (слоўнікі, граматыка, цікавінкі, заданні для самакантролю).
Цвёрдая вокладка, 168 старонак тэксту, 32 старонкі фота (здымкі з усіх 10 гарадоў, дзе адбываюцца курсы «Мова Нанова»).

Для шырокага кола чытачоў.


Прадмова ад аўтараў
Вяртанне да вытокаў. Генадзь Цыхун
КРОК 1
> Вітаніі і звароты
> Клічныя формы
КРОК 2
> Каляндар
> Колькасныя лічэбнікі
КРОК 3
> Каватэра
> Ілжэсябры перакладчыка
КРОК 4
> Часткі цела і органы
> Скланенне назоўнікаў жаноччага роду на -а/-я
КРОК 5
> Сваякі
> Прыналежныя праметнікі
КРОК 6
> Адзенне
> Ў нескладовае
КРОК 7
> Дарэформавы правапіс vs парэформавы правапіс
КРОК 8
> Крама
> Дакладны і прыблізны час
КРОК 9
> Медыцына
> Прыстаўныя зычныя гукі
КРОК 10
> Кавярня
> Падаўжэнне
КРОК 11
> Транспарт
> Прыназоўнікі
КРОК 12
> Войска
> Загадны лад
КРОК 13
> Тэатр
> Этымалогія
КРОК 14
> Інваліднасць
> Аканне і яканне
КРОК 15
> Спорт
> Беларуская лацінка
КРОК 16
> Птушкі
> Выклічнікі і гукаперайманні
КРОК 17
> Кампутар і інтэрнэт
> Неалагізмы
КРОК 18
> Горад
> Назвы беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак
КРОК 19
> Спадчына
> Састарэлыя словы
КРОК 20
> Лаянка
> Эўфемізмы

Выкладчыца курсаў Мова Нанова Менск.

Лінгвіст. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і аспірантуру па спецыяльнасці “Славянскія мовы”. З 1994 па 2007 працавала выкладчыкам беларускай мовы ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.

З 2004 па 2009 таксама працавала ў Амбасадзе ЗША ў Мінску ў якасці моўнага інструктара. Выкладала беларускую мову амерыканскім дыпламатам, у тым ліку паслу Джорджу Кролу. Паралельна займалася мовай з дыпламатамі іншых амбасадаў і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый. Сярод вучняў былі шведскі амбасадар Стэфан Эрыксан, брытанскія амбасадары Розмары Томас і Найджэл Гулд-Дэвіс. З 2009 года і па сённяшні час працуе памочнікам пасла па сувязях з грамадскасцю ў Пасольстве Швецыі ў Менску. У 2013 годзе разам з Глебам Лабадзенкам выкладала на курсах беларускай мовы “Мова ці кава”. З 2014 з’яўляецца сузаснавальніцай і вядоўцай курсаў “Мова Нанова” ў Менску.


Паэт, журналіст, каардынатар культурніцкіх праектаў.

Рухавік беларушчыны Глеб Лабадзенка з размахам адбудоўвае сваю краіну. Ініцыяваў маштабны візіт нашчадкаў сям’і Радзівілаў у Беларусь. Паказаў жывы прыклад: па нацыянальных канонах у традыцыйных строях зладзіў уласнае вяселле ў Нясвіжскім замку.

Аднаўляе цікаўнасць маладога пакалення да твораў старэйшых: з поспехам перавыдаў “Ладдзю Роспачы” Уладзіміра Караткевіча ў непадцэнзурнай версіі, першую кнігу Рыгора Барадуліна “Маладзік над стэпам”, уклаў дыскі з галасамі Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: