Аляксандр Лукашук — чалавек жанру, чалавек густу жыцьця, чалавек карыды, ня толькі ў літаральным сэнсе бою быкоў — карыда яшчэ — народная баляда на палітычныя тэмы. ~Анатоль Вярцінскі
Беларускі пісьменнік і публіцыст, дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1977). Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990-1992 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Беларусь». З 1993 года на Радыё Свабода, з 1999 — дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода. У 2004-2005 гадах дырэктар Радыё «Свабодны Афганістан», у 2007-2008 — выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа. Стыпендыят Гуверскага інстытута (Стэнфардскі ўніверсітэт, Каліфорнія, 2000).
Адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі». У 1990-1995 гадах — член Камісіі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь па правах ахвяр палітычных рэпрэсій.
Аўтар даследаванняў гісторыі XX ст.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: