• Ляхновіч Павел. Ігнась-чарадзей

    5.70 руб.

    0

    Перад галоўным героем кнігі Ігнаськам Сокалам паўстала адразу шмат выпрабаванняў. Найбольш сур’ёзнае — самота. Ён суцяшаўся марамі. І мары ягоныя здзяйсняюцца — Ігнаська знаходзіць чароўны валун, з дапамогай якога можа пераўвасабляцца ў каго і ў што захоча. З кожным новым пераўвасабленнем Ігнаська трапляе ў цікавыя, але і небяспечныя прыгоды. У школе ўзнікае першае яго дзіцячае каханне­прыязь да аднакласніцы. Імкнучыся звярнуць на сябе ўвагу абранніцы, Ігнаська парушае запавет і губляе чароўныя магчымасці. Але не перастае марыць.
    Жанр Фэнтэзі
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 78
    Вокладка мяккая
    Памеры 169×238 мм
    ISBN 978-985-02-1441-6


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , , , .

Ілюстрацыі Віталь Буйвід

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1954 года на поўначы Мінскага раёна, ў в. Сярэдняя. Раньняе дзяцінства прайшло ў частых пераездах, сваю хату бацькі агоралі толькі ў 1968 годзе ў в. Ракаў, Валожынскага раёна.
Адукацыю атрымоўваў ў Кіявецкай пачатковай (1961-65 г.г.), потым у Ракаўскай сярэдняй школе (1965-71 г.г.), Касьпійскім вышэйшым ваенна-марскім чырвонасьцяжным вучылішчы імя Кірава ў м. Баку, Азэрбайджан (1972-77 г.г.).
Пасьля сканчэньня КВВМЧВ ім. Кірава праходзіў службу на падводных лодках і надводных караблях Паўночнага флоту( ракетны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэньня К-424, энергетычныя судны ЭНС-244 і ЭНС-254). Заканчваў службу выкладчыкам у 1-м вучэбным атрадзе ВМФ у Пінску. Звольніўся ў запас у 1991 годзе.
Працаваў аўтасьлесарам, намесьнікам дырэктара і дырэктарам малога прадпрыемства, «выбівалам» у рэстаране, трэнерам па кікбоксінгу і тайскаму боксу, целаахоўнікам, журналістам у пінскіх газэтах, будаўніком у Варшаве, Маскве, Салехардзе і Сургуце.
Першыя публікацыі былі на старонках «Пінскага весніка» ў пачатку 90-х.
Празаік, перакладчык, журналіст. Жыве ў Пінску.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: