Перайсці ў кошык “Арлоў Уладзімір, Татарнікаў Павел. Айчына” цяпер у вашым кошыку.

  • Лякін Уладзімір. Ліцвіны ў гвардыі Напалеона

    39.00 руб.

    0

    Кніга знаёміць чытачоў з малавядомай старонкай айчыннай гісторыі. Яна апавядае пра ўдзел нашых продкаў у 1807-1815 гадах у элітных фармаваннях французскай арміі — гвардыі Напалеона. Яны апынуліся ў адным шыхце пад Імператарскімі арламі з адной высакароднай мэтай: вярнуць незалежнасць нашай Радзіме. Іх бліскучыя перамогі пад Самасьерай, Эслінгам, Ваграмам ды ў іншых бітвах цалкам апраўдваюць словы Напалеона: «Вы вартыя маёй Старой гвардыі! Вы — найлепшая кавалерыя!» Рухаючыся следам за аўтарам, чытачы трапяць не толькі на палі бітваў у Іспаніі, Расеі, Германіі, Францыі, але і на велічныя парады, пазнаёмяцца са штодзённым жыццём і падрыхтоўкай кавалерыстаў, іх зброяй, дачыненнямі з вядомымі французскімі камандзірамі і баявымі сябрамі. У дадатку змешчаны кароткія біяграфічныя звесткі пра больш за тысячу нашых суайчыннікаў-гвардзейцаў. Шмат хто з дапытлівых чытачоў пазнае сярод іх сваіх прадзедаў.

    Кніга прызначана для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і сваім радаводам.

    Жанр Гісторыя
    Выдавецтва Тэхналогія
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 335
    Памеры 305х215
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-458-277-1


    Тэг: .Катэгорыі: , , .

Кніга “Ліцвіны ў гвардыі Напалеона” ўпершыню на беларускай мове апавядае пра нашых продкаў, ураджэнцаў Вялікага Княства Літоўскага, якія служылі ў гвардзейскай кавалерыі Напалеона — і звесткі пра якіх не сустрэць сёння ў школьных падручніках.
Гэта сапраўды вялікі ўнёсак у справу адкрыцця невядомых старонак айчыннай гісторыі: аўтар фактычна вярнуў нам больш за тысячу імёнаў людзей, вартых нашай памяці (кароткія, але даволі змястоўныя біяграфічныя звесткі змешчаныя ў дадатку). Акрамя таго, ён апісаў больш за 40 бітваў і значных баёў з удзелам гвардзейцаў-ліцвінаў (пад Самасьерай, пры Ратысбоне, Эслінгу, Ваграме, Аламейдэ і інш.). Кніга знаёміць чытачоў таксама з штодзённым жыццём і падрыхтоўкай кавалерыстаў, іх зброяй; апавядаецца і пра дачыненні з вядомымі французскімі камандзірамі і баявымі сябрамі тых, пра каго Напалеон сказаў: “Вы вартыя маёй Старой гвардыі! Вы — найлепшая кавалерыя!”
Аксеня Тарасевіч, «Новы час»

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: