• !
  • Русава Людміла. Каталог

    19.00 руб. 18.00 руб.

    У каталогу ўпершыню сабраныя дакументацыя і працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў — выбітнейшай беларускай мастачкі 1980-90-х Людмілы Русавай.

    Пра Людмілу Русаву ў 1990-х казалі як пра лідара руху авангарду ў Беларусі, хросную маці беларускага акцыянізму. Яна аўтар першага перформансу і першай арт-кнігі ў Беларусі. Людміла Русава працавала ў розных жанрах мастацтва, не баялася эксперыментаў. Праекты і даследаванні Русавай заўжды злучаліся з перадавымі ідэямі сусветнага мастацтва. Віртуальнымі апанентамі для яе былі такія прызнаныя майстры, як Іў Кляйн, Марына Абрамавіч, Андрэй Таркоўскі, Казімер Малевіч. «Творчая біяграфія» Людмілы Русавай — гэта ўдзел у прыблізна 100 выставах і праектах, палова з якіх, паводле ейнага вызначэння, «чыста авангардныя». ~Наталля Янкоўская, з уступнага тэксту

    Жанр Мастацкі каталог
    Выдавецтва Галіяфы
    Серыя Калекцыя пАРТызана
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 119
    Вокладка мяккая
    Памеры 230×300 мм
    ISBN 978-985-7021-35-2

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

Людміла Русава (11.06.1954-30.05.2010) нарадзілася ў мястэчку Дашчанае Архангельскай вобласьці (Расея). Вучылася ў Мінскай мастацкай вучэльні (1969-1973) у Леаніда Дубара,Э Альгерда Малішэўскага, у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленьні манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва (1974-1979) у Гаўрылы Вашчанкі, Уладзімера Стальмашонка.

Удзельніца выставаў з 1979 году (больш за 100 выстаў і канцэптуальных праэктаў). Працавала ў напрамку геаметрычнай абстракцыі (жывапіс, графіка, тэкстыль — габелены ў арыгінальнай аўтарскай тэхніцы), зьяўлялася аўтарам некалькіх канцэптуальных праэктаў, займалася «метафізічнай» паэзіяй. Аўтарка першага перфомансу ў Беларусі. Была сябрам творчых аб’яднаньняў «Плюраліс», «Форма» (1980-1990-я), Саюзу мастакоў БССР (з 1991-га).

У 1980-1990-я гады ўдзельнічала ў шматлікіх групавых арт-праэктах. У 1995 годзе адбылася персанальная выстава Русавай «Праэкт Т» у Галереі «6-я лінія» (Мінск). Удзельніца міжнароднага фестывалю перфомансу «Navinki» (Менск, з 1999). Аўтарка кнігі «Наскрозь» (1998). У 2003 годзе ў галерэі «Nova» прэзентавала сынтэтычны праэкт «Месца танцаў-2003″, які складаўся зь некалькіх мэдыякампанентаў (аўтарскі тэкст, серыя фотамантажу, відэафільм, перфоманс і музычны шэраг). Гэта быў аплшні праэкт з удзелам мастачкі, арганізаваны ў публічнай прасторы.

Памерла ў Менску. Ў 2011 годзе ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі адбылася выстава «Бесьцялеснае», прымеркаваная да дня нараджэння Русавай.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным музэі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музэі, фондах Беларускага саюзу мастакоў, музэі «Zimmetrli Art» (ЗША), у муніцыпалітэце Бону (Нямеччына), а таксама ў прыватных калекцыях у Менску, Берліне, Бостане, Варшаве, Вільнюсе, Гданьску, Рызе, Стакгольме.


Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту — 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім альфавіце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва.
Заснавальнік, галоўны рэдактар серыі — Артур Клінаў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)