• Льюіс Клайв Стэйплз. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка + Лісты Круцяля

    38.60 руб.

    0

    Збяры ўсяго Льюіса па-беларуску.

    «Пляменнік чараўніка» — адна з сямі фэнтэзі кніг знакамітага цыклу «Хронікі Нарніі». Гэтая частка з'яўляецца перадгісторыяй: яна вяртае чытача да нараджэння Нарніі, калі Аслан стварыў свет, і распавядае, як зло ўпершыню ў яго трапіла, чаму менавіта Гардэроб з'яўляецца варотамі ў чарадзейны свет.

    «Лісты Круцяля» — твор, з якога пачалася сусветная слава Клайва Стэйплза Льюіса. Гэта аповесць — шэдэўр літаратуры, яскравы прыклад гульні парадоксамі. Знешне забаўныя лісты, напісаныя ад імя старога дэмана-спакусніка, хаваюць у сабе сур'ёзную духоўную праблематыку.

    «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка»

    Жанр Фэнтэзі
    Выдавецтва Пазітыў-цэнтр
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 224
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 130х200 мм

    «Лісты круцяля»

    Жанр Проза
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 176
    Вокладка мяккая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-7021-83-3

    Няма ў наяўнасці


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , , , .

«Хронікі Нарніі» — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.
Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў «Хронік» на 41 мове.
Чарговай мовай, на якой выходзіць гісторыя Нарніі, становіцца беларуская!

Вокладку ствараў вядомы беларускі мастак Раман Сустаў. Для ілюстравання кнігі выкарыстаны арыгінальныя малюнкі, зробленыя па замове Клайва Стэйплза Льюіса мастачкай Паўлінай Бэйнс.
Пераклад — Надзея Кім.


У аповесці Клайва Стэйплза Льюіса (1898-1963) “Лісты Круцяля” стары дасведчаны д’ябал Круцель, які займае важную пасаду ў бюракратычным апараце пекла, дае парады свайму пляменніку, спакусніку-пачаткоўцу Чарнобліку, як найбольш эфектыўна схіляць людзей да зла, каб зрабіць іх пажывай для пекла. Разглядаючы ў парадаксальным святле – з гледзішча д’ябла – самыя розныя сферы чалавечага жыцця (каханне, сяброўства, дачыненне бацькоў да дзяцей, страхі, амбіцыі, духоўныя пошукі, палітычныя перакананні, гастранамічныя звычкі і г. д.), Льюіс змог дасягнуць таго, чаго раней не ўдавалася нікому: прымусіў нячыстую сілу папрацаваць на ніве апалогіі хрысціянства.
У кнігу ўвайшлі таксама пазнейшае эсэ “Круцель прапануе тост” (1959) і агульная прамова Льюіса да абодвух твораў (1961).

Пераклад — Франц Корзун.


Сэр Клайв Стэйплз Льюіс (1898-1963) — адзін з самых чытаных у свеце ангельскіх пісьменнікаў. Вядомы творамі ў жанры фэнтэзі, самы знакаміты з якіх — казычны цыкл «Хронікі Нарніі», а таксама працамі па сярэднявечнай літаратуры і хрысціянскай апалагетыцы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: