• Льюіс Клайв Стэйплз. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка

    24.00 руб.

    1

    «Хронікі Нарніі» — знакаміты цыкл з сямі фэнтэзі кніг, напісаных Клайвам Стэйплзам Льюісам. У ім распавядаецца аб прыгодах дзяцей у чароўнай краіне Нарніі, дзе жывёлы могуць размаўляць, магія нікога не здзіўляе, а дабро змагаецца са злом.

    Кніга «Пляменнік чараўніка» з'яўляецца перадгісторыяй: яна вяртае чытача да нараджэння Нарніі, калі Аслан стварыў свет, і распавядае як зло ўпершыню ў яго трапіла, чаму менавіта Гардэроб з'яўляецца варотамі ў чарадзейны свет.

    Кнігі пра Нарнію — адна з найбольш паспяховых кніжных серый у гісторыі, была перакладзеная на 41 мову. Упершыню кніга «Пляменнік чараўніка» выдадзена па-беларуску. Вокладку ствараў вядомы беларускі мастак Раман Сустаў. Для ілюстравання кнігі выкарыстаны арыгінальныя малюнкі, зробленыя па замове Клайва Стэйплза Льюіса мастачкай Паўлінай Бэйнс.

    Жанр Фэнтэзі
    Выдавецтва Пазітыў-цэнтр
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 224
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 130х200 мм


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , , , .

«Хронікі Нарніі» — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.
Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў «Хронік» на 41 мове.
Чарговай мовай, на якой выходзіць гісторыя Нарніі, становіцца беларуская!

Пераклад — Надзея Кім.


Сэр Клайв Стэйплз Льюіс (1898-1963) — адзін з самых чытаных у свеце ангельскіх пісьменнікаў. Вядомы творамі ў жанры фэнтэзі, самы знакаміты з якіх — казычны цыкл «Хронікі Нарніі», а таксама працамі па сярэднявечнай літаратуры і хрысціянскай апалагетыцы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: