Ад аўтара казачнага цыкла «Хронікі Нарніі».
Кніга напісана ад імя старога дэмана-спакусніка, які піша парады свайму маладому калегу, як эфектыўна спакушаць людзей. Гэта пропаведзь «ад процілеглага», яскравы прыклад літаратурнай гульні парадоксамі. Разглядаючы ў такім парадаксальным святле – з гледзішча д’ябла – самыя розныя сферы чалавечага жыцця, Льюіс змог дасягнуць таго, чаго раней не ўдавалася нікому: прымусіў нячыстую сілу папрацаваць на ніве апалогіі хрысціянства. З гэтага твора пачалася сусветная слава Клайва Стэйплза Льюіса.
У аповесці Клайва Стэйплза Льюіса (1898-1963) “Лісты Круцяля” стары дасведчаны д’ябал Круцель, які займае важную пасаду ў бюракратычным апараце пекла, дае парады свайму пляменніку, спакусніку-пачаткоўцу Чарнобліку, як найбольш эфектыўна схіляць людзей да зла, каб зрабіць іх пажывай для пекла. Разглядаючы ў парадаксальным святле – з гледзішча д’ябла – самыя розныя сферы чалавечага жыцця (каханне, сяброўства, дачыненне бацькоў да дзяцей, страхі, амбіцыі, духоўныя пошукі, палітычныя перакананні, гастранамічныя звычкі і г. д.), Льюіс змог дасягнуць таго, чаго раней не ўдавалася нікому: прымусіў нячыстую сілу папрацаваць на ніве апалогіі хрысціянства.
У кнігу ўвайшлі таксама пазнейшае эсэ “Круцель прапануе тост” (1959) і агульная прамова Льюіса да абодвух твораў (1961).
Пераклад — Францішак Корзун.
Шорт-ліст прэміі для перакладчыкаў імя Карласа Шэрмана — 2016
Сэр Клайв Стэйплз Льюіс (1898-1963) — адзін з самых чытаных у свеце ангельскіх пісьменнікаў. Вядомы творамі ў жанры фэнтэзі, самы знакаміты з якіх — казычны цыкл «Хронікі Нарніі», а таксама працамі па сярэднявечнай літаратуры і хрысціянскай апалагетыцы.
Францішак Корзун нарадзіўся ў Мінску ў 1974 годзе. Скончыў факультэт філасофіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінску і магістратуру ЕГУ ў Вільні. Магістр сацыялогіі. Перакладае з ангельскай, нямецкай, польскай.
У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзяць таталітарная культура, культурфілязофія і праблематыка самавызначэньня інтэлектуала ў кантэксьце таталітарызму (на прыкладзе Марціна Гайдэгера і Карла Яспэрса).
Жыве ў Мінску.