Густаў Майрынк (1868 — 1932) — аўстрыйскі пісьменьнік з выразнай схільнасьцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага бачаньня сьвету. Ягоны раман «Голэм» належыць да клясыкі фантастычнай літаратуры; у ім праяўляюцца ўплывы на Майрынка містычнай мудрасьці, кабалістычнага і будысцкага вучэньняў. Грамадзянская пазыцыя Майрынка найбольш ярка выяўляецца ў ягоных навэлях (зборнік «Чароўны рог нямецкага абываталя»), у якіх аб’яўленая вайна тупасьці і абмежаванасьці, культу сілы, фальшывай псэўданароднасьці, мілітарызму, ілжэнавуцы, чыноўніцкай карупцыі. Не выпадкова кнігі Майрынка ў гітлераўскай Германіі былі ўдастоеныя гонару гарэць на вогнішчах разам з кнігамі Гайнэ, Томаса Мана, Фэйхтвангера і іншых.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: