• Мальчэўская Алена. Ша-Ша з левага чаравіка

    3.80 руб.

    НЯМА Ў НАЯЎНАСЦІ

    1

    Намінант Кніга году — 2015

    Ці хочаце Вы даведацца, якім тром рэчам трэба навучыцца, каб адчуваць сябе шчаслівым? Тады Вам трэба пасябраваць з Ша-Ша — галоўным героем гэтай казкі… ~blog.childlib.by

    Жанр Казка
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 29
    Вокладка мяккая
    Памеры 165×235 мм
    ISBN 978-985-01-1120-3

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , .

Аповесць-казка «Вера і шытыя сланы», дзякуючы загадкавасці, нечаканасці сюжэта, дапапамагае дзецям зразумець, наколькі навакольны свет можа стаць шырэйшым, нават больш аб’ёмным, калі да ўсяго, што адбываецца вакол цябе, ставіцца зацікаўлена, а тое, што адбываецца ў творы, суаднесці з самой рэчаіснасцю. Дый пашукаць слана ў сябе… у пятках. А чаму б і не? Калі адзін з шытых сланоў трапіў у пяткі афтальмолага Веры, дык, магчыма, і ў цябе ён схаваўся ў іх. А гэта ж так здорава! ~Алесь Марціновіч, часопіс Полымя

Хоць казкі А. Мальчэўскай і адрасаваны ў першую чаргу дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, але, несумненна, іх з карысцю для сябе дый для дзетак сваіх альбо ўнукаў выкарыстаюць дарослыя, арганізаваўшы сямейнае чытанне, пра якое сёння многія, на жаль, забыліся, але якое, безумоўна, вельмі карыснае, паколькі, пры ўсім іншым, згуртоўвае, аб’ядноўвае дзяцей і дарослых на аснове любві да кнігі. ~Алесь Марціновіч, часопіс Полымя
Хто варушыцца ў левым чаравіку? Колькі сланоў можа змясціцца ў звычайным пакоі? Што такое таямніцы і чаму іх варта захоўваць? Як правільна боўтаць нагамі і спяваць словы ў лесвічныя пралёты? На гэтыя пытанні спрабуюць знайсці адказы героі казак Алены Мальчэўскай. Шчаслівыя людзі, шытыя сланы і пухнатыя госці распавядаюць меншым чытачам і нагадваюць большым, што жыццё ёсць цуд…

Тэатральны крытык, журналістка. Скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пазней — аспірантуру пры ім. Навуковыя інтарэсы: дакументальны тэатр, дакументальная літаратура, трансфармацыя жанраў у літаратуры і журналістыцы. З 2011 года выкладае на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ. З 2014 года — намесніца галоўнага рэдактара літаратурна-мастацкага часопіса «Полымя».

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)