• Маркас Хуан Мануэль. Зіма Гюнтэра

    11.90 руб.

    5

    Раман «Зіма Гюнтэра» (прэмія «Кніга года», Асунсьён, 1987) перапісваўся аўтарам дзесяць разоў цягам трынаццаці гадоў. У тэксце па-майстэрску спалучаюцца авангардныя літаратурныя тэхнікі і рысы постмадэрнізму, ад плыні свядомасці Джойса ды Фолкнера да поліфанічнага дыялогу і карнавалізацыі Бахціна. «Зіма Гюнтэра» — адкрыты раман, у якім пераплецены дэтэктыўная інтрыга, ода каханню, сацыяльная сатыра, глыбокі роздум аб гістарычных каранях парагвайскай нацыі ды іранічны погляд, не пазбаўлены гумару і эратызму, на парадоксы нашага часу. Падарожнічаючы разам з халодным эканамістам Гюнтэрам, немцам па крыві, але парагвайцам па нараджэнні, ды ягонай пекнай жонкай, мулаткай Элісаю Лінч, чытач трапіць у апраметную паўднёваамерыканскай ваеннай дыктатуры, дзе адзіная надзея на збавенне — непераможны ідэалізм моладзі.

    Жанр Раман
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 304
    Вокладка мяккая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-7140-17-6


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , .

Пераклад з іспанскай Васіля Песенкі.

Хуан Мануэль Маркас нарадзіўся ў 1950 годзе ў Асунсьёне. Маральны ды інтэлектуальны арыенцір парагвайскага грамадства, Маркас, чые творы перакладзеныя больш чым на 40 моваў, на сённяшні дзень з’яўляецца самым знаным у свеце пісьменнікам з Парагвая. Празаік, публіцыст, літаратурны крытык ды аўтар песень на народную музыку, Маркас быў адным з самых зацятых супраціўнікаў дыктатарскага рэжыму Строснэра з асяродку культурнай інтэлігенцыі краіны. Зазнаў турэмнае зняволенне ды катаванні, затым трапіў у выгнанне. Атрымаў дзве доктарскія ступені — па філасофіі ў Мадрыдскім універсітэце і па філалогіі ў Пітсбургскім. Выкладаў у ВНУ Лос-Анджэлеса (штат Каліфорнія). Вярнуўшыся на радзіму, заснаваў прыватны ўніверсітэт, які на дадзены момант карыстаецца найвялікшым прэстыжам у Парагваі, і надаў магутны штуршок развіццю новых ідэй у галінах філалогіі, музыкі, мастацтва і педагогікі краіны.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: