Я б вызначыў жанр рамана як “лінгвістычны баявік”. Спадзяюся, кніга не зробіцца прароцствам, бо, па сутнасці, “Мова” – раман пра Беларусь без Беларусі. ~Віктар Марціновіч, martinovich.by
Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотнага насалоджвання. Шопінг-рэлігіі i cold sexy. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі.

Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.
Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі?

Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.


Віктар Марціновіч — беларускі пісьменнік, мастацтвазнаўца, журналіст. Нарадзіўся ў 1977 г. у Ашмянах, Гродзенская вобласць.
У 2001 г. скончыў аспірантуру БДУ, падрыхтаваў дысертацыю аб рэпрэзентацыі Віцебскага мастацкага авангарду ў газетных дыскурсах 1920-х гадоў. З 2002 г. — намеснік галоўнага рэдактара інфармацыйна-аналітычнага штотыднёвіка «Белгазета». З 2006 г. — выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня).
Першы раман на рускай мове, «Параноя», выдадзены ў 2009 годзе расейскім выдавецтвам «АСТ». Рэцэнзія In Darkest Belarus («У цёмнай Беларусі») на раман «Параноя», напісаная Цімаці Снайдэр, была апублікавана ў New York Review of Books 28 кастрычніка 2010 года.
У 2012 аўтар быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй «Дэбют» ім. М. Багдановіча, у 2013 увайшоў у доўгі спіс расійскай прэміі «Нацбест», у 2014 — атрымаў прэмію (Encouragement Award) Еўрапейскага грамадства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society).
Раманы Марціновіча перакладаліся на ангельскую, нямецукю, фінскую, рускую мовы.

Водгукі


Чытач
Віталь
Ноябрь 28, 2017

Дзякуй Віктару! Выдатная кніга! Толькі мне падалося, што варта чытаць яе ў рускамоўным (ці любой іншай мове) варыянце, бо толькі так скруткі, цытаваныя ў кнізе, асаблівым чынам паказваюць наркатычны эфект мовы )

 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: