• Марціновіч Віктар. Возера радасці
  • Марціновіч Віктар. Возера радасці

    10.00 руб.

    2

    “Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам падчас шпацыру праз зачараваны лес, дзе гісторыі пра каханне і сяброўства — усяго толькі партытура для сірэн. Раман ёсць панарамным люстрам, у якім адбіваюцца апошнія 20 гадоў. Люстрам, дзе кожны чытач пазнае аскепак свайго ўласнага Месяца
    Жанр Раман
    Выдавецтва Кнігазбор
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 320
    Вокладка мяккая
    Памеры 128х198 мм
    ISBN 978-985-7144-51-8


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , , , .

Аўтар першым жа радком “Возера” спасылаецца на кэралаўскую Алісу, робячы сабе падвойнае алібі: маўляў, я тут гуляюся, мрою сабе паціху – а да таго ж гэта ўсяго толькі дзяўчынка ў атачэнні сваіх улюбёных глюкаў. Думаеце, у руках Чорная Каралева? Дык не, проста коцік. Разлічваеце на “сапраўдны” раман? Дык не, будзе калекцыя фрыкаў, лёгкае роўд-муві пад саўндтрэк з маёй хатняй калекцыі. ~Максім Жбанкоў, Новы час

Калі прыгледзецца, шлях Ясі да радасьці не такі ўжо і змрочны. У ім нямала жорсткіх падзеяў і пабояў лёсу, якія гераіня, якая прызвычаілася не чакаць ад жыцьця нічога добрага, мужна трывае, парыруючы кароткімі і нечакана вострымі, пазбаўленымі ўсялякай рамантыкі рэплікамі – унутраны маналёг дзяўчыны моцна адрозьніваецца ад таго, што яна прамаўляе. Але ўзамен яна атрымлівае досьвед вандроўніка, сустрэчы з “філёзафамі” і “бадхісатвамі” розных вымярэньняў. І, калі прыгледзецца, жыцьцё Ясі хоць і ня простае, але даволі яскравае і насычанае. ~Аліса Бізяева, bookster.by

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: