Вітаўт Міхалавіч Мартыненка
(1959-2016) — беларускі журналіст, пісьменнік, паэт і аўтар тэкстаў.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1982). У 1982—1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара моладзевай газеты «Чырвоная змена», з 1983 рэдагаваў музычную рубрыку «Мелодыя» (з 1986 — «Нотны аркуш»). Працаваў на Беларускім тэлебачанні. У 1989—1997 супрацоўнічаў з мюнхенскай рэдакцыяй «Радыё Свабода», музычны каментатар, арганізаваў і праводзіў першы беларускі музычны хіт-парад. У 1989—1999 працаваў намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Кинонеделя Минска», у 1994—2006 — музычны кансультант лэйблу «БМАgroup». Член Саюза журналістаў СССР (з 1985).

У 1985 разам з Анатолем Мяльгуем стварыў першы ў Беларусі рок-клуб «Няміга». Удзельнік арганізацыі фэстаў «Тры колеры» (1986, 1988), «Басовішча» (1990).
Пісаў прозу, вершы, якія друкаваліся ў беларускіх і замежных часопісах, перакладаліся на польскую і украінскую мовы, выдаваліся ў кніжных зборніках і на кампакт-дысках папулярных рок-гуртоў («P.L.A.N.», «Tesaurus», «Deadmarsh», украінскі «Тінь Сонця»). Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989, Нью-Йорк, разам з А. Мяльгуем), «222 альбомы беларускага року і не толькі» (2006, Мінск, разам з А. Мяльгуем). Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і каментарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis» (2002) і асобным выданнем поўны тэкст названай прадмовы — «Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя і лінгвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)» (2003). Аўтар шматлікіх публікацый на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадска-палітычнага жыцця.

В. Мартыненка ўвёў тэрміны «беларускі рок» (беларускамоўны) і «рок з Беларусі» (англа-, руска- і інш. моўны), палемізаваў з жураналістамі, якія не прымалі такой тэрміналогіі. Апанентамі выступалі журналісты Ю. Цыбін і Дзмітрый Падбярэзскі.


Анатоль Мяльгуй — журналіст, публіцыст, музычны крытык і аналітык. Сябра Саюзу журналістаў Беларусі.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1989). З 1982 году пазаштатны карэспандэнт газэты «Чырвоная змена», адзін зь вядучых музычнай старонкі «Нотны аркуш» (разам зь Вітаўтам Мартыненкам). У 1985 стаў пераможцам І Усесаюзнага конкурсу знаўцаў рок-музыкі, што наладзіў часопіс «Студенческий меридиан» (Масква). У 1986 годзе быў абраны старшынём першага беларускага рок-клюбу «Няміга» (Менск). Удзельнічаў у арганізацыі першых беларускамоўных рок-фэстаў «Тры колеры-І» (упершыню на вялікую сцэну выйшлі гурты «Бонда», «Магістрат», «Мінск», 1986) і «Тры колеры-ІІ» (упершыню на вялікай сцэне — гурты «Мроя», «Зарціпо», 1987).

Аўтар шматлікіх публікацыяў і крытычных матэрыялаў, прысьвечаных праблемам нацыянальнай культуры, стану беларускай мовы ў краіне, сучасных музычных напрамкаў у Беларусі. Сумесна з журналістам Вітаўтам Мартыненкам у 1989 годзе ў выдавецтве БІНіМ (Нью-Ёрк) выдалі першую беларускую рок-энцыкляпэдыю «Праз рок-прызму». У 2006 годзе пабачыла іх новая сумесная кніга, прысьвечаная сучаснай беларускай музычнай культуры «222 альбомы беларускага року і ня толькі…». Выданьне адзначана спэцыяльным прызам арганізатараў «Рок-каранацыі-2006».

Сябра культурна-асьветнага клюба «Спадчына». Узнагароджаны мэдалём Камітэта Ўшанаваньня клюбу «Спадчына» з выявай «Пагоні» за «…актыўную і плённую працу на ніве беларускай нацыянальнай журналістыкі, за сьмелае адстойваньне права беларускага народу на дзяржаўны сувэрэнітэт» (1998), а таксама срэбраным пярсьцёнкам з выявай «Пагоні» і дэвізам «Жыве Беларусь» за «…дабрачынны і самаахвярны ўклад у падрыхтоўку і выданьне альманаха «Скрыжалі «Спадчыны-4»» (2005). Узнагароджаны Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі мэдалём імя Яна Масарыка, «…у падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленьні беларуска-чэскіх стасункаў» (2007).


Водгукі


 
  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)