Ігар Мельнікаў Нарадзіўся 26 красавіка 1980 г. ў Бабруйску. У 1997-2002 гг. навучаўся на гістарычным факультэце Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (спецыяльнасць «выкладчык гісторыі і замежнай мовы»). У 2005 г. скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. У 2011 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Беларусі[1]. У 2015 г. ўзнагароджаны прэміяй імя В. Ластоўскага.

У розны час жыў і працаваў у Мінску, 6 год у Маскве, Бабруйску і Варшаве. Пасля заканчэння БДПУ некаторы час супрацоўнічаў з газетай «СБ-Беларусь сегодня». У цяперашні час супрацоўнічае з ан-лайн выданнямі «Новы час», «Беларускі партызан» (вядзе блог). Редактар беларускай версіі сайта «Істарычная праўда». Праводзіць экскурсіі па Мінску. Удзельнік Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім”.

У 2014 г. спрабаваў правесці выставу прысвечанаю заходнебеларускай тэматыцы і падзеям верасня 1939 г. ў Заслаўскім дзяржаўным музэі, але ідэалагічнае кіраўніцтва Мінскай вобласці ў асобе Руслана Трухана не дазволіла яе правесці[4]. У 2016 г. пры падтрымцы польскага пасольства ў Беларусі ён арганізаваў выставу пра беларусаў у Арміі Андэрса ў Мінску.

Вывучае тэму беларускага катынскага спісу.

Валодае рускай, беларускай, англійскай, нямецкай і польскай мовамі. Вучыць арабскую і літоўскую.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: