• Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.

    34.00 руб.

    1
    Прэмія імя Вацлава Ластоўскага

    2-е выданне, дапрацаванае.
    У савецкія гады мінулае заходнебеларускіх тэрыторый вывучалася досыць аднабакова, а шмат якія гістарычныя сюжэты заставаліся па-за ўвагай даследчыкаў. 3 цягам часу гісторыя гэтых тэрыторый ператварылася ў “Атлантыду”, пра якую сучаснае беларускае грамадства амаль нічога не ведае. Дадзеная кніга і звяртае ўвагу чытача на невядомыя аспекты мінуўшчыны Заходняй Беларусі ў 1920-1940-я гг.

    Жанр Навукова-папулярная літаратура
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 428
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-7021-75-8

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .

Гэта кніга – вынік маёй пяцігадовай працы ў архівах розных краін. Акрамя гэтага, за гэты час я аб’ездзіў і ўбачыў шматлікія мясціны Беларусі і пазнаёміўся з цікавымі сведкамі той эпохі, якую мы зараз называем “міжваенны час”. Акрамя гэтага, у маёй прыватнай калекцыі вялікая колькасць аўтэнтычных здымкаў, матэрыялаў і дакументаў 1920-1940 гадоў, частка з якіх апублікавана ў “Заходнебеларускай Атлантыдзе”. Прыйшоў час, каб сучасныя беларусы адкрылі для сябе гістарычную праўду пра падзеі 1921-1939 гг. у Заходняй Беларусі ~Ігар Мельнікаў

Першы раздзел выдання прысвечана аналізу гісторыі заходнебеларускіх тэрыторый у складзе Другой Рэчы Паспалітай. Чытачы змогуць пазнаёміцца як з жыццём звычайных беларусаў у 1921–1939 гады, так і з біяграфіяй цікавых гістарычных асоб, звязаных з нашай краінай. Асаблівую цікавасць выклікаюць нарысы, прысвечаныя гісторыі крыміналу ў Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах міжваеннай Польшчы.
У другім раздзеле распавядаецца пра падзеі верасня 1939 года, удзел беларусаў у складзе польскага войска ў Вераснёўскай кампаніі 1939 года, малавядомыя бітвы Войска Польскага з нямецкім вермахтам і Чырвонай Арміяй, якія адбываліся на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў самым пачатку Другой Сусветнай.
У трэцяй частцы кнігі аналізуецца гісторыя сталінскіх рэпрэсій супраць грамадзян Заходняй Беларусі, а таксама сумнавядомы Беларускі катынскі спіс.
Нарэшце, у чацвёртым раздзеле выдання змешчаны нарысы пра некаторыя малавядомыя старонкі гісторыі Беларусі.

Беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага ўніверсітэта.
Нарадзіўся ў красавіку 1980 года ў Бабруйску. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (2002 год), Варшаўскі ўніверсітэт (2005 год). У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Аўтар больш за 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў у айчынных і замежных выданнях. Спецыялізуецца па вайсковай гісторыі ХХ стагоддзя. Лаўрэат прэміі імя Вацлава Ластоўскага 2014 года за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Аўтар кніг «Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.», «Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.», «Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.: паміж Варшавай і Масквой»

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: