• Міхаліцына Кацярына. Хто расце ў парку

    18.90 руб.

    0

     

    «Хто расце ў парку» (2016) і «Хто расце ў садзе» (2017) — серыя пазнавальных кніг сучасных украінскіх аўтараў — пісьменніцы Кацярыны Міхаліцынай і ілюстратаркі Аксаны Булы.

    Гэта маляўнічыя вызначальнікі дрэваў для маленькіх і вялікіх чытачоў. А таксама невялікія гісторыі пра сямейныя каштоўнасці: пра пошукі кагосьці роднага, пра цёплыя стасункі з бацькамі, пра каханне, спагаду, пра любоў да тых, каго ўжо няма з намі.

    Жанр Казка
    Выдавецтва Кнігазбор
    Год выдання 2019
    Колькасць старонак 44
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 210х290х7 мм
    ISBN 978-985-7207-66-4

    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

Кацярына Міхаліцына (1982) — украінская пісьменніца і перакладчыца, пераможца некалькіх літаратурных конкурсаў. Апроч філалагічнай, мае біялагічную адукацыю, што надае асаблівую дакладнасці кнізе «Хто расце ў парку».

Аксана Була (1989) — мастачка і ілюстратарка, аўтарка першых украінскіх кніжак-карцінак. Ілюстратарка 2016 году. паводле партала ўкраінскай дзіцячай літаратуры BaraBooka.
Пераклад з украінскай Натальля Зенька.


Кніга пра парастак, які шукае, да каго ён падобны. Парастак знаёміцца з 10 дрэвамі, дазнаецца, як яны выглядаюць, якое ў іх лісце, кветкі, кара і плады, як гуляюць з імі дзеці і ў якіх мэтах выкарыстоўваюць дарослыя. Урэшце парастак знаходзіць сваё дрэва, і разумее, што шчасце — гэта «знайсці ў гэтым свеце кагосьці падобнага да цябе».

Кніга «Хто расце ў парку» увайшла ў міжнародны спіс Белыя вароны (White Ravens) 2016, куды заносяць дзіцячыя кнігі, якія маюць сусветнае значэнне. А таксама яна прызнаная лепшай украінскай кнігай для дзяцей у намінацыі «Проза для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту», паводле «Рэйтынга крытыка 2016».


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)