• Міхаліцына Кацярына. Хто расце ў садзе

    21.20 руб.

    0

    «Хто расце ў парку» (2016) і «Хто расце ў садзе» (2017) — серыя пазнавальных кніг сучасных украінскіх аўтараў — пісьменніцы Кацярыны Міхаліцынай і ілюстратаркі Аксаны Булы.

    Гэта маляўнічыя вызначальнікі дрэваў для маленькіх і вялікіх чытачоў. А таксама невялікія гісторыі пра сямейныя каштоўнасці: пра пошукі кагосьці роднага, пра цёплыя стасункі з бацькамі, пра каханне, спагаду, пра любоў да тых, каго ўжо няма з намі.

    Жанр Казка
    Выдавецтва Кнігазбор
    Год выдання 2019
    Колькасць старонак 44
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 210х290х7 мм
    ISBN 978-985-7207-67-1

    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

Кацярына Міхаліцына (1982) — украінская пісьменніца і перакладчыца, пераможца некалькіх літаратурных конкурсаў. Апроч філалагічнай, мае біялагічную адукацыю, што надае асаблівую дакладнасці кнізе «Хто расце ў парку».

Аксана Була (1989) — мастачка і ілюстратарка, аўтарка першых украінскіх кніжак-карцінак. Ілюстратарка 2016 году. паводле партала ўкраінскай дзіцячай літаратуры BaraBooka.

Пераклад з украінскай Натальля Зенька.

«Хто расце ў садзе» -кніга пра салоўку, які ўвесну прыляцеў у стары сад і шукае, дзе пабудаваць сабе гняздзечка. Гняздзечка, якое мае нагадваць салоўку пра яго бацькоў, бо тады і спеў ягоны будзе найпрыгажэйшым. Гэта кніга пра насельнікаў старога саду — садовыя дрэвы і кусты, чыя квецень упрыгожвае кожную старонкі кнігі. А таксама пра людзей, якія пасадзілі і даглядаюць гэты сад — дзядулю, бабулю і ўнучку. Пра клопат і любоў, якія не паміраюць, нават калі нехта з сям’і адлятае на нябёсы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)