
-
Адам Мікола. Сёстры
18.00 руб.
10Новы раман «Сёстры» Міколы Адама правакуе на кожным кроку. Выкраданне, вайна на Данбасе, каханне, Берлін, Нью-Ёрк, Мінск — карагод падзей і гарадоў раскручваецца, нібыта спіраль. Жыццё дзвюх родных сёстраў ператвараецца ў сапраўдны трылер.
Жанр Раман Выдавецтва Галіяфы Год выдання 2020 Колькасць старонак 328. Вокладка мяккая Памеры 148х210 мм ISSN 978-985-7209-61-3 У наяўнасці
Мікола Адам нарадзіўся 8 студзеня 1978 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Аднак да 1992 г. жыў у Казахстане (у горадзе Шахцінску Карагандзінскай вобласці). Працаваў грузчыкам, загпастам у Мінскім Тэатры-студыі кінаакцёра, рэжысёрам Капыльскага і Стаўбцоўскага РЦК, спецкарэспандэнтам газеты «Культура», стыльрэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Рэгістр». Цяпер — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Аўтар кніг паэзіі «Калыханка для каханай» (2001), «Під лацканами споминів» (2018, у перакладзе на ўкраінскую мову), «Небо на столі» (2020, у перакладзе на ўкраінскую мову) і кніг прозы «Каждому свой ад» (2013), «Шоўк» (2013), «…І прыдбаў гэты дом» (2020)