• Мінскевіч Серж. Вялікія прыгоды Какоса Маракоса

    8.30 руб.

    5
    ТОП-5 дзіцячых кніг 2015 года па версіі «Радыё Свабода»

    У гэтай пазнавальнай кнізе адважны Какос Маракос вандруе па марах ды пры гэтым знаёміцца з рознымі марскімі істотамі. Гісторыя вершаваная, таму добра ўспрымаецца і лёгка запамінаецца.

    Жанр Проза
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 142
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-02-1541-3

    Няма ў наяўнасці


    Тэг: .Катэгорыі: , , .

Прызнаюся, пра тое, што какосы вандруюць па марах, я дазналася, чытаючы сыну кнігу пра Какоса Маракоса. Гэта была тоненькая кніжка, у якой можна было пазнаёміцца з марскімі істотамі і нават размаляваць іх. Каштавала яны тры капейкі, але ў нашай сям’і стала сапраўдным хітом.
Тым больш прыемна сустракаць гэтай восеньню тоўстае выданьне ў цьвёрдай вокладцы — «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» ад Сержа Мінскевіча. Гэта тая ж гісторыя пра Какоса, якога назвалі Маракосам, бо ён пакарае акіянскія абшары, нібы сапраўдны марак. Па дарозе яму сустракаюцца самыя розныя жыхары мора. Адны з іх становяцца пагрозай, другія — сапраўднымі сябрамі. У канцы кнігі сабраны займальныя факты пра ўсіх марскіх насельнікаў, зь якімі сустракаўся Маракос. ~Аляксандра Сержановіч для Радыё Свабода

Гэта пазнавальная гісторыя апавядае пра тое, як адважны Какос, якога клічуць Маракос, скарае акіянскія абшары. Ён безупынна трапляе часам у небяспечныя, часам у пацешныя прыгоды, сустракае вельмі страшных марскіх істот, змагаецца з піратамі і знаходзіць новых сяброў.
А прыканцы чытайце бартавы журнал Какоса Маракоса, дзе ён сабраў свае займальныя назіранні пра ўсіх насельнікаў мора-акіяна, якіх яму давялося сустрэць пад час доўгага падарожа.
Атрымалася сапраўдная марская энцыклапедыя для будучых вандраўнікоў.

Кніга дакладна спадабаецца хлопчыкам і дзяўчынкам, якія мараць пра далёкія і цікавыя марскія падарожжы. Маракос на старонках кнігі здаецца жывым і сапраўдным, дзякуючы малюнкам Андрэя Хворыка.


Серж Мінскевіч нарадзіўся 12 лютага 1969, вырас на плошчы Перамогі, акурат пад тэлевежай.
Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працуе ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (цяпер Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры). Кандыдат філалагічных навук.
Удзельнічаў у літаратурна-мастацкая акцыі «Пасля сцяны» (Стакгольм 1999), «Пісьменнікі супраць глупства» (Лахты, Фінляндыя 2001). Стыпендыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы «Gaude Polonia» (2007).
Аўтар кніг «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008), «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011), «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, беларускае фэнтэзі, 2012).
Зрабіў поўны пераклад паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія Санеты» (2004). Перакладаў з польскай Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, з англійскай Шэлі, Лангфэла.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: