• Місько Павел. Прыгоды Бульбобаў

    10.70 руб.

    0

    Цікавы, захапляльны сюжэт адразу заваюе ўвагу юнага чытача — аповед у «Прыгодах Бульбобаў» вядзецца ад імя… сабачанят. З мяккім гумарам аўтар расказвае, як маленькія істоты адкрываюць для сябе такое вялікае і складанае жыццё.

    Аповесць «Як на нашы імяніны…» займальна распавядае пра ўзаемаадносіны дзяцей.

    6+

    Жанр Аповесці
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 167
    Вокладка мягкая
    Памеры 142х213 мм
    ISBN 978-985-02-1860-5


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , .

А я ўжо думаў, што нічога на свеце лепшага і не трэба…

Праўда, спачатку нават не думаў. Проста адчуваў, як мне добранька, калі спіш каля чагосьці цёплага, мяккага, варухлівага, вялікага. І пахучага. Я гэты родны пах не пераблытаю ні з якім іншым. Бо ёсць яшчэ каля мяне нешта варухлівае, але не такое вялікае. Яно і пахне крыху не так. І не пасмокчаш яго. Праўда, я спрабаваў пасмактаць — за вуха ці за хвосцік, але смаку ніякага. Так — забаўка. А вось калі патыцкаешся мордачкай у тое вялікае і цёплае, зловіш такую сусолачку…

Ой, не магу!.. Цмокнеш раз, другі, і ў рот табе пальецца такое салодкае, смачнае, духмянае. Толькі каўтай, не марудзь. І каўтаеш, пырхаеш, аж захлёбваешся, і чуеш, як у тваім жывоціку цяплее, а па ўсім целе перакочваецца прыемная млявасць, ахоплівае дрымота. Ах, якая дабрыня!

А сёння толькі прачнуўся, пазяхнуў, як штосьці балюча рэзнула ў правае вока. Я перапужаўся і зноў заплюшчыў яго. От жа дзіва, га? Што гэта магло б такое быць? Што са мною сёння здарылася? Зноў паціху расплюшчваю вока — і зноў заплюшчваю ад страху. Ай-яй-яй! Так светла-светла наўкол, здаецца, нават у табе самім усё свеціцца. А сярод светлага ёсць яшчэ больш светлае — кружок. На яго ажно глянуць балюча, хіба як прыплюшчыш павекі, зробіш вузенькую шчылінку.

— Ну, што ты мне міргаеш адным вокам? Добрай раніцы, сынок!

Тое цёплае і вялікае, з-за каго я спалохана паглядваў на светлы кружок, узнялося нада мною. Не ўсё: адна толькі вялікая галава з вялікімі вушамі і вялікімі добрымі вачыма.

— Што, кажу, падміргваеш мне? Давай умывацца… Але спачатку пацягніся добра, каб усе жылкі затрашчалі, фіззарадачку зрабі.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)