• Мартинович Виктор. Мова

    22.00 руб.

    НЯМА Ў НАЯЎНАСЦІ

    2

    Минск, 4741 год по китайскому календарю. Время Смуты закончилось и наступила эра возвышения Союзного государства Китая и России, беззаботного наслаждения, шопинг-религии и cold sex’у. Однако существует Нечто, чего в этом обществе сплошного благополучия не хватает как воды и воздуха. Сентиментальный контрабандист Сережа под страхом смертной казни ввозит ценный клад из-за рубежа и оказывается под пристальным контролем минского подполья, возглавляемого китайской мафией под руководством таинственной Тетки. Вместе они пытаются сломать систему, в которой добро и зло, просветители и преступники, любовь и потребление, верность и предательство поменялись местами. Можете ли вы представить Беларусь без Беларуси? Этот роман — страшный сон о будущем, предотвратить которую можно лишь в общении с теми сокровищами, вокруг которого и начинается действие этого лингвистического боевика.

    Перевод с беларусского Лидии Михеевой

    Жанр Раман
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 308
    Вокладка мяккая
    Памеры 145х204 мм
    ISBN 978-609-8147-05-6

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

Дзеянне рамана “Мова” адбываецца ва ўяўнай будучыне. Аддзяліўшыся муром ад Еўропы, якая страціла сваю былую магутнасць, Кітай і Расія стварылі квітнеючую саюзную дзяржаву, а цэнтр Мінска пераўтварыўся ў густанаселены кітайскі квартал.

Сюжэт “Мовы” разгортваецца вакол загадкавых каштоўнасцяў – скруткаў, якія аб’яўленыя па-за законам. Для адных скруткі– магчымасць атрымаць вострыя адчуванні ў свеце “шопінг-духоўнасці”, дзе ў свабодным доступе знаходзяцца амаль любыя ўцехі. Але для іншых скруткі – гэта сэнс жыцця,апошняя надзея на спасенне, тое, за што неабходна змагацца.

– Я б вызначыў жанр рамана як “лінгвістычны баявік”, – адзначае Віктар Марціновіч. – Спадзяюся, кніга не зробіцца прароцствам, бо, па сутнасці, “Мова” – раман пра Беларусь без Беларусі. Але не здзіўлюся, калі “Мова” зацікавіць тых, хто раней амаль нічога пра Беларусь не чуў: гэты тэкст – пра глабальныя змены, якія непрыкметна змяняюць нас саміх.

Раман “Мова” выйшаў у трох версіях. Друкаваны варіянт на беларускай мове (арыгінал) выпусціла выдавецтва “Кнігазбор” пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі”. Друкаваны варыянт рамана на рускай мове (пераклад – Лідзіі Міхеевай) выйшаў у выдавецтве “Логвінаў”. Рэліз электроннай версіі рамана падрыхтавала мультымедыйнае выдавецтва “Пяршак” (34mag.net).
Крыніца


Беларускі пісьменнік, мастацтвазнаўца.
Нарадзіўся ў 1977 г. у Ашмянах, Гродзенская вобл. У трохгадовым узросце быў перавезены ў Мінск, дзе і скончыў сярэднюю школу і мастацкую школу №1.
У 1994 г. паступіў на журфак БДУ .
У 2001 г. скончыў аспірантуру БДУ, падрыхтаваў дысертацыю аб рэпрэзентацыі Віцебскага мастацкага авангарду ў прэсавых дыскурсах 1920-х гадоў.
З 2002 па 2015 гг.— намеснік галоўнага рэдактара інфармацыйна-аналітычнага штотыднёвіка “БелГазета”.
З 2006 г. – выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня).
27 чэрвеня 2008 года ў Віленская Акадэміі Мастацтваў (Літва) абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Віцебскі авангард (1918-1920): соцыякультурны кантэкст і мастацкая практыка”, мае навуковую ступень PhD па гісторыі мастацтваў.

Першы раман (на рускай мове), «Параноя», быў выдадзены ў 2009 годзе расійскім выдавецтвам «АСТ».
Рэцэнзія In Darkest Belarus («У цёмнай Беларусі») на раман «Параноя», напісаная Цімаці Снайдэрам, была апублікавана ў New York Review of Books 28 кастрычніка 2010 года.
У чэрвені 2011 года Віктар Марціновіч выдаў другі раман — «Сцюдзёны вырай», напісаны на беларускай мове. Гэта першы твор беларускай літаратуры, які ўбачыў свет выключна ў фармаце інтэрнэт-рэліза. Згодна з задумай аўтара, гэты раман павінен распаўсюджваццы выключна ў электронным выглядзе.
У снежні 2012 г. раман «Сцюдзёны вырай» быў адзначаны ў лонг-лісце беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
У сакавіку 2012 г. за раман «Сцюдзёны вырай» Віктар Марціновіч атрымаў беларускую літаратурную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў жанры прозы.
У траўні 2013 выйшаў трэці раман Віктара Марціновіча “Сфагнум“, напісаны па-русску. Твор быў выдадзены ў фармаце электронна рэліза, і ў бумажным выданні ў перакладзе Віталя Рыжкова на беларускую мову.
У 2013 г. «Сфагнум» увайшоў у доўгі спіс рускай прэміі “Нацыянальны бэстсэлер”.
Раман «Мова», які выйшаў ў 2014 годе, быў названы “Кнігай года” (NN.by), стаў самай куплянай кнігай на беларускай мове ў кніжнай сетке “Белкніга” за год. Паралельна з выхадам гэтай кнігі, якая распавядае пра выжыванне мовы ў захопленым кітайцамі Мінску (дзеянне адбываецца ў будучыні), Віктар Марціновіч атрымаў прэмію ў галіне фантастычнай літаратуры “Еўракон”.
У 2014 годзе падчас навуковай стажыроўкі ў венскім інстытуце Гуманітарных навук Віктар Марціновіч сканчвае працу над манаграфіяй «Радзіма. Марк Шагал ў Вицебску». Кніга выходзіць у выдавецтве ЕГУ ў 2015 годзе. Увосень 2016 года чакаецца рэліз кнігі ў буйным расійскам выдавецтве .
«Возера радасці” – пяты раман Віктара Марціновіча, быў написаны на рускай мове. У перакладзе Віталя Рыжкова на беларускую мову роман выйшаў улетку 2016 года ў выдавецстве «Кнігазбор». Арыгінал твору выходзіць увосень 2016 года ў расійскім выдавецтве «Время».

Замежныя публікацыі і пераклады
В 2010 г. аповесть Віктара Марціновіча «Табу» (Taboo) была перакладзена на англійскую мову і апублікавана ў зборніку Best European Fiction 2011. Аповесть была адзначана ў рэцэнзіях выданняў The New York Times і The Independent.
У 2011 г. раман «Параноя» быў абраны Амерыканскім ПЭН-цэнтрам у ліку 11 кніг, пераклад якіх на англійскую мову спансіраваўся гэтай арганізацыяй ў 2011 г.
Пераклад рамана “Параноя” на англійскую мову ажыццявіла Дыяна Немец Ігнашава (Diane Nemec Ignashev) — спецыялістка па рускай літаратуры, доктар філасофіі (Універсітэт Чыкага), прафесар універсітэта “Карлтон Коледж” (штат Мінесота). Па яе словах, цікаўнасць да рамана абумоўлены адначасова і палітычнымі абставінамі, і літаратурнымі вартасцямі твора. Пераклад рамана выйшаў у амерыканскім выдвецтве Northwestern University Press увесну 2013 года.
У 2013 г. «Параноя» выйшла ў Фінляндыі.
У 2014 г. – у Нямеччыне (выдавецтва Voland&Quist).
Крыніца


Водгукі


Чытач
Дзяніс
Октябрь 21, 2018

Не буду чытаць пакуль не перавыдадуць на беларускай мове. Чакаю не толькі я !

 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: