• Мозэр Эрвін. Неверагодныя гісторыі на дабранач

    27.90 руб.

    0

    88 гісторый на дабранач з ашаламляльнага свету Эрвіна Мозэра, аўстрыйскага дзіцячага пісьменніка, мастака!
    Каты і мышы, тыгры і кенгуру, а таксама многія іншыя вялікія і маленькія героі перажываюць прыгоду за прыгодай, знаходзяць сапраўдных сяброў, канструююць неймаверныя машыны і дзівосныя апараты, пераходзяць пустыні, пераплываюць моры-акіяны і нават ляцяць у космас. Акрабаты цырка Кацціні паказваюць цуды эквілібрыстыкі, мышка Ліманэла ўтаймоўвае леапарда, а адважны парсючок пераканае ўсіх у сваёй мужнасці.
    Вясёлыя і захапляльныя гісторыі, дзівосныя і цікавыя малюнкі — каб чытаць, слухаць і фантазіраваць.

    Эрвін Мозэр напісаў шмат маляўнічых кніг для дзяцей. Яго кнігі намінаваліся на Нямецкую прэмію за кнігі для дзяцей і юнацтва, пісьменнік адзначаны японскай прэміяй “Сава” і Літаратурнай прэміяй “Пацукалоў” горада Гамельн. Сёння гісторыі Эрвіна Мозэра ўвайшлі ў канон сусветнай дзіцячай літаратуры.
    Аўтар Эрвін Мозэр.
    Перакладчык Сяргей Матырка.
    Малюнкі аўтара.
    Рэдактар Вольга Гронская.

    Жанр Мастацкая літаратура
    Выдавецтва Янушкевіч
    Год выдання 2019
    Колькасць старонак 240 с.: іл.
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 170х240 мм
    ISBN 978-985-7210-16-9


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , .

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)