• Таццяна Мушынская. Хто ў лесе самы смелы?
  • Мушынская Таццяна. Хто ў лесе самы смелы?

    13.00 руб.

    0

    Новы зборнік вершаў “Хто ў лесе самы смелы?” будзе цікавы дашкольнікам і малодшым школьнікам. Спатрэбіцца настаўнікам пачатковых класаў, выхавацелям дзіцячых садкоў, а таксама бацькам, бабулям і дзядулям для сумеснага чытання з дзецьмі і ўнукамі.

    Змешчаныя ў зборніку вершы адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пор года, карціны лесу, поля, саду. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць прывабны вобраз навакольнага свету.

    Жанр Вершы
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 96
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 148×247 мм
    ISBN 978-985-575-050-6


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

Мастачка — Галіна Хінка-Янушкевіч

Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

ЗМЕСТ

КЛІЧА НАС З ТАБОЙ ЗІМА!

Завіруха
Зімовыя забавы
Студзеньскі малюнак
Прыцемкі
Снегіры
Крэм
Кліча нас з табой зіма!
Капрызы
I пякучы, і марозны
Галодная сінічка
Снегавік
Сунічныя сны
Адліга

ЗАЛАТЫЯ ДЗЬМУХАЎЦЫ

Капяжы
Шпакі
Прысмакі
На дасвецці
Пчаліныя сны
Гумовы бот
Красавік
Свята вясны
Залатыя дзьмухаўцы
Світанне

У БАБУЛІНЫМ ГАРОДЗЕ, У БАБУЛІНЫМ ДВАРЫ

Індык
Авечкі
Мышаняты-мастакі
Певень
Вокны
Зай
Бараны
Кіска, міска і сасіска
Мак таўклі камары
Каза і казёл
Парсючок і ручнічок
Мышка і кніжка
Рыбакі
Сырадой
Чыгунок
Зірні!
Як суцішыць дожджык?
Летняя ноч

ВОДАР ШЧОДРАГА ЛЕТА

Цыкорыя
Радасць
Дзяцел
Пасля дажджу
Гукі лесу
Вожыкі ў футбол гулялі
Пялёсткі
Ліпень
Конік-дырыжор
Матылёк
Вецер-арганіст
Кветка-сон
3 лесу выйшаў лось
Вожык
Зэйка і сойка
Наваселле ў мурашоў
Лясныя скарбы
Птушыныя хары
Павуцінка
Карагод
Промень-смычок
Хмары
Зодар шчодрага лета
Беларускі пейзаж
Па грыбы
Лес у промнях сонца
Хто ў лесе самы смелы?

ЛІСТАВЕЙ І ЛІСТАБОЙ

Дожджык-грыбасей
Ураджай
Верасень
Сумны кот
Клён
Апенькі
Маўклівая карова
Кастрычнік
Асінавы лісток
Гаспадарлівы мядзведзь
Галодны воўк
Ліставей

НОВЫ ГОД—МАЛЕЧЫ СВЯТА!

Варажба
Крыжадзюб
У бярлозе — тэлевізар
Навагоднія сны
Дружбакі
Мех, снег і смех
Дамова
Жальба
Навагодняе свята
Калі тата — Дзед Мароз

Я ЗБІРАЮСЯ Ў ШКОЛУ!

Гадзіннік
Дзе прабежка — там усмешка
Гукі раніцы
Радзівон — чэмпіён?
Маленькая майстрыха
Гарэзныя вочкі
Дзень нараджэння
Сом і сон
Май
Поні — для Тоні
Два браты
Том, дом і гном
Ласун
Юля — гаспадыня
Званочак
Андрэй вядзе рэй
Ірынка і смяшынка
Сон
Клопаты краўчыхі
Выдатнік
Урок танцаў
Коця
Гульня ў рыфмы
Калыханка
Калекцыя
Папяровы змей
Будучая настаўніца
Хто галоўны ў сям’і?
Людка-прынцэса
У дзіцячым парку
Танец дажджу
Якія бываюць словы?

Проза і вершы для дзяцей
Першыя казкі аўтарка пачала сачыняць для ўласных дзяцей, прычым яны з’яўляліся іх галоўнымі героямі. «Сачыняла я тыя гісторыі з практычнай мэтай, часам для ўласнага, часам для іх задавальнення. Але мае маленькія наіўныя слухачы ўспрымалі прыдуманыя гісторыі з такой цікавасцю і так горача патрабавалі працягу, што ў пэўны момант прыйшла думка: а чаму б не прапанаваць гэтыя невялікія аповяды і казкі выданням для дзяцей?».

Таццянай Мушынскай выдадзены зборнікі апавяданняў і казак «Віця Неслух у краіне мурашоў» (1995), «Свята печанай бульбы» (2003), «Вожыкі ў футбол гуляюць» (2008), зборнікі вершаў «Хто ў лесе самы смелы» (2015) і «Калі тата — Дзед Мароз» (2000). На апошні зборнік станоўча адгукнуўся пісьменнік Андрэй Федарэнка, які адзначыў, што сваёй творчасцю аўтар перанесла мяне ў дзяцінства. Так можа пісаць толькі чалавек, які ведае і, галоўнае, вельмі любіць і дзяцей, і дарослых, і навакольную прыроду, і само Жыццё з вялікай літары».

Шматлікія апавяданні і казкі друкаваліся ў многіх газетах і часопісах для дзяцей, зборніках, прагучалі на Беларускім радыё ў інтэрпрэтацыі артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы народнага артыста СССР Віктара Тарасава, народных артыстак Беларусі Ліліі Давідовіч і Марыі Захарэвіч і інш.

Проза для дарослых
У сярэдзіне 1990-х Таццяна Мушынская звярнулася да прозы, адрасаванай дарослай аўдыторыі. У гэты час ствараецца яе своеасаблівая трылогія пра жыццё беларускай творчай інтэлігенцыі: аповесці «Доўгае развітанне», «Апошняе каханне Дон Жуана» і «Джульета і экстрасэнс». Напісанне празаічных тэкстаў пісьменніца тлумачыла імкненнем засвоіць больш буйныя жанры, чым раней, і звярнуцца да іншай, больш дарослай аўдыторыі.

У 1997 годзе выйшла кніга прозы «Доўгае развітанне», у 2013-м — «Джульета і экстрасэнс». У прадмове да першай кнігі пісьменнік Генрых Далідовіч адзначаў, што ў прозе Таццяны Мушынскай «няма ніякіх стэрэатыпаў ці празмернай навукі, гэта — натуральная сучасная, гарадская проза». А яе аўтар «сказала тое пра жанчыну (дачку, жонку, маці, спявачку, якая зведала, што такое хадзіць па зямлі і лётаць у мастацкай прасторы, што такое каханне і чалавечы эгаізм, а то і здрада), што нам, мужчынам, шмат сказаць проста не па сілах». Пазней апавяданні і мініяцюры Таццяны Мушынскай друкаваліся ў беларускай перыёдыцы.

Паэзія
Мабыць, найбольшага прызнання Т. Мушынская дасягнула як яркая лірычная паэтэса. Як яна прызнавалася ў сваёй аўтабіяграфіі, пісала вершы «і ў школе, і ў студэнцкія гады». Але да публікацыі яе падштурхнуў нечаканы грамадскі рэзананс, які мела проза. Паэтэса апублікавала чатыры зборнікі вершаў: «Я вандрую ў стагоддзях» (1998), «Рабро Адама» (1999), «Сны кахання» (2006), «Души ожидание. Стихи о любви» (2006). Вершы паэтэсы перакладзеныя на рускую, украінскую і англійскую мовы.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)