

Польская тэатразнаўца Ізабела Міркут адзначае, што п'есы, прадстаўленыя ў анталогіі, яднае іх польскасць — рознымі спосабамі і мовамі аўтары і аўтаркі адказваюць на выклікі сучаснасці сваёй краіны. Але ўнікальнасць гэтых тэкстаў палягае ў тым, што калі палякі счытваюць у гэтых сюжэтах Польшчу, то і для нас яны аказваюцца абсалютна пазнавальнымі, быццам спісанымі з беларускага тут і цяпер.
Гэтая кніга, вядома ж, дасць беларусам магчымасць адчуць тую польскасць, пра якую вядзе гаворку Ізабела Міркут, але ў той жа час дазволіць паглядзець на сябе крыху іншымі вачыма — праз оптыку найноўшых тэндэнцый і тэкстаў сучаснага польскага тэатра.
Таня Арцімовіч, Алена Мальчэўская.
Жанр | проза |
Выдавецтва | Логвінаў |
Год выдання | 2019 |
Колькасць старонак | 412 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 145×200 мм |
ISBN | 978-609-8213-70-6 |
Выданне здзейснена ў межах праекта Polish Plays Інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве.
Праект складаецца з выдання анталогій перакладаў сучаснай польскай драматургіі ў Грузіі, Беларусі і Украіне, а таксама сцэнічных прэзентацый, варкшопаў і чытанняў.