

НЯМА Ў НАЯЎНАСЦІ
Перад вамі першы нумар новага часопіса «Наша гісторыя». Да сёння ў Беларусі слаба развіта сістэма папулярызацыі нацыянальнай гісторыі. З гэтага сыходзіць місія рэдакцыі — пераадолець разрыў паміж навукай і масавымі ведамі. Сярод аўтараў — найлепшыя гісторыкі-навукоўцы, а пішуць яны пра розныя эпохі, герояў і ліхадзеяў.
Жанр | Навукова-папулярны |
Выдавецтва | Суродзічы |
Год выдання | 2018 |
Колькасць старонак | 96 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 212х270 мм |
ISBN | 977-261-723-000-2 |
Няма ў наяўнасці
Рубрыкі: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-свет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс.
Вячаслаў Насевіч, Сяргей Палехаў, Вольга Бабкова, Дзяніс Лісейчыкаў, Алесь Казакоў, Сяргей Токця, Зміцер Дрозд, Уладзіслаў Іваноў, Сяргей Богдан, Варвара Кухарэнка, Алесь Белы, Андрэй Кіштымаў.
Водгукі
Ці ёсць яшчэ дзе-небудзь першы нумар?
Сёння ёсць у шапiке Белсаюздрук на скрыжаваннi Нямiгi i Гарадскога вала каля Хутка/смачна.
А дзе можна набыць у Менску?
Наша крама знаходзіцца на Нямізе 3 (цокальны паверх, пав. 47). Але раім рабіць перадзамову праз сайт або па тэлефоне. Добрага дня!
Часопіс — прыемная нечаканасць. Вельмі радуе, что на беларускай мове. Мая падзяка аўтарам. Рэдакцыі жадаю добрага і стабільнага накладу.