
-
Наша гісторыя № 10 — 2020 (часопіс)
5.70 руб.
1Тэма нумару: Ларыса Геніюш — гераіня Беларусі.
Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Зміцер Дрозд, Вячаслаў Насевіч, Андрэй Дзмітронак, Цімох Акудовіч, Яна Макоўская, Надзея Вусава, Анатоль Сідарэвіч, Алесь Белы, Разалія Александровіч, Аляксей Ластоўскі і іншыя.
Жанр Навукова-папулярны Выдавецтва Суродзічы Год выдання 2020 Колькасць старонак 96 Вокладка мяккая Памеры 212х270 мм ISSN 2617-2305 У наяўнасці
Змест
4 — Ларыса Геніюш. Чаму яна не зламалася. Піша Андрэй Скурко.
16 — Агент Шквал і агент Арэф’еў. Як КГБ атачаў Ларысу Геніюш сексотамі, на якіх яна не магла і падумаць. Піша гісторык Зміцер Дрозд.
20 — Яшчэ раз пра Маргелава… Не той герб… Яблачны сыр…
22 — Удава і генералы. Як пала дыктатура на Філіпінах.
32 — Не зусім здраднікі. Піша кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Насевіч.
36 — Правільны пармезан слухаюць. Піша Андрэй Дзмітронак.
42 — «Партыя рэфарматараў зайшла так далёка, што ўжо не магла спыніцца». «План Герцберга» мусіў выратаваць Рэч Паспалітую, аде насамрэч яе загубіў. Піша Цімох Акудовіч.
48 — Ян Матэйка. Канстытуцыя 3 Мая.
50 — Ведаў 20 моў, а даследаваў беларускую. Пра Пятра Бузука расказвае яго ўнучка Кацярына Шашытайшвілі.
55 — Бізнес-геній ХVIIIстагоддзя. Пра сіротку Ганну Сангушка, якая створыць багацце Радзівілаў, піша Яна Макоўская.
60 — Манашка манашкай, але гэта толькі першае ўражанне. Піша мастацтвазнаўца Надзея Вусава.
62 — Энгельс і Маркс. Гісторыя вялікага сяброўства. Піша Анатоль Сідарэвіч.
68 — Энгельс і позні марксізм.
73 — «…пом…емуб…утра». Расіўскія навукоўцы расшыфравалі загадкавы надпіс з Гродна.
74 — Любім, любец, любка. Любіста ў кухні і аптэчцы. Піша доктар гісторыі Алесь Белы.
78 — «Калі перастану лятаць, адкрыю ў Ялце чабурэчную». Лётчык-ас Амет-Хан Султан — герой крымскіх татар. Піша Разалія Александровіч.
84 — Паляўнічы за скарбам фараонаў Міхал Тышкевіч. Піша кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі.
90 — Як праходзіў Нюрнбергскі працэс.
96 — Эксгумуюць Катынь… Егіпет ізноў актуальны… Мікалаеў з Пецярбурга…