Цэнтральная постаць трэцяга нумара «Нашай гісторыі» за 2019 год — Тадэвуш Касцюшка. У гэтым годзе адзначаецца 225-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам. Касцюшку шануюць палякі і амерыканцы. Ён герой, наш вялікі зямляк. Але ягоны і ягоных паплечнікаў гераізм не ўратаваў Рэчы Паспалітай ад падзелу. Ці можна было той заняпад прадухіліць? Ці магла дзяржава вырвацца з залежнасці ад магутных суседзяў, у якую трапіла яшчэ пры канцы XVIII стагоддзя?
І біяграфія – няпростая – Касцюшкі, і аналіз дзеянняў апошняга кіраўніка Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага даюць нам адказ на гэтыя пытанні.

У №3 вы знойдзеце таксама артыкулы пра дарагога Леаніда Ільіча Брэжнева і яго несмяротныя творы, біяграфію Канстанціна Сіманава, які не плакаў па жонцы, а плакаў па Сталіну. Аматары добрай кухні знойдуць падрабязны артыкул пра традыцыйныя святочныя бабы і бульбяную бабку.
Традыцыйна часопіс публікуе шмат гісторый “з першых вуснаў”, успамінаў людзей з розных куткоў краіны. Гэтым разам з цікавых артыкулаў варта адзначыць “Остарбайтар, або Падарожжа туды і назад” пра тое, як 17-гадовы хлопец з-пад Нарачы трапіў у Нарвегію і працаваў з людзьмі з розных канцоў Еўропы. А таксама пра незвычайныя камяні ў вёсцы Патапавічы пры старым гасцінцы, што злучае Ляхавічы і Клецк.

Аляксандр Пашкевіч, Антон Рудак, Уладзімір Ляхоўскі, Вольга Ямкова, Святлана Курс, Юрый Унуковіч, Віктар Лютынскі, Яўгенія Кулевіч і інш.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)