Фелікс Дзяржынскі і Марк Шагал — дзве цэнтральныя постаці гэтага нумара «Нашай гісторыі».
Абодва нашы землякі, абодва нарадзіліся ў Беларусі, сфарміраваліся тут і, кожны па-свойму, насілі гэтую зямлю ў сваёй душы да канца сваіх дзён.
Вельмі цікавыя звесткі пра Дзяржынскага сабралі Андрэй Скурко і Васіль Герасімчык, а найбольш важнае пра Шагала выбрала з кнігі Віктара Марціновіча Паўліна Скурко.
Звярніце ўвагу таксама на артыкул Ганны Севярынец пра неканвенцыйнае каханне народнага паэта Беларусі Пятра Глебкі. З жонкай Нінай у яго ўсё складвалася не зусім звычайна, але гэта было шчырае і моцнае каханне.
Пра традыцыйныя беларускія кумпякі піша доктар гісторыі Алесь Белы.
Сучасным беларускім культуртрэгерам будзе цікава пачытаць пра тых гістарычных літоўскіх кніганошаў, якія неслі сваім суайчыннікам асвету і роднае слова. Пра іх напісаў гісторык Сяргей Астанковіч з Крычава.
Як працуе Азія і што не так з Кітаем — гэта пераказ кнігі How Asia Works Джо Стадвэла.
Колькі ваяроў насамрэч білася пад Оршай? Піша кандыдат гістарычных навук Алесь Казакоў.
Каго называлі літоўскім Геркулесам, расказвае Андрэй Шпунт.
А пра рабаванні, згвалтаванні і нават крадзеж адзення з труны, пра Мінск крымінальны пры Сталіне сабраў архіўныя матэрыялы Зміцер Дрозд.
«Ішлі валы дарогаю, ды ўсе крутарогі…» Не кожны з ходу дасць адказ на пытанне: што гэта за жывёла такая — вол. Піша Андрэй Вашкевіч.
Беларусы-чакарэра. Як нашы суайчыннікі багацелі ў Аргенціне, расказвае Сяргей Шабельцаў.
Дзяржава Латгалія. У 1918-м Глыбокае і Браслаў маглі стаць часткай дзяржавы балтыйскіх немцаў.
І многае іншае..

 

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)