

«Менская школа творчае фатаграфіі» зьвязаная ў першую чаргу з імёнамі Валера Лабко, Сяргея Кажамякіна, Галіны Маскалёвай, Уладзімера Парфянка, Ігара Саўчанкі, Уладзімера Шахлевіча, але ўлучае ў сябе больш за дзясятак тых, хто вучыўся ў Валера Лабко й у студыях пры клюбе «Менск». ~З уступнага тэксту Іны Рэўт
Жанр | Мастацкі каталог |
Выдавецтва | Логвінаў |
Серыя | Калекцыя пАРТызана |
Год выдання | 2013 |
Колькасць старонак | 135 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 230×300 мм |
ISBN | 978-985-562-093-9 |
Гэта адзін з малых крокаў да даследваньня беларускае фатаграфіі, даніна прызнаньня фотамастакам, творчасць якіх, спосаб мысленьня вывелі Беларусь на раўнапраўнае месца ў сусьветным мастацтве. У якіх галінах гэта ўдалося яшчэ? Той факт, што Беларусь гэтага не ўсьвядоміла, не ацаніла й нават амаль не заўважыла, уражальны. ~Іна Рэут